17 мая 2016 г. адбыўся “Спеўны сход. Песні ваеннай пары”. Яго ўдзельнікі выканалі музычныя творы ваеннага часу. Ад гісторыка Ігара Мельнікава “спеўнасходаўцы” дазналіся пра сэнс ваенных песен і пра тое, які адбітак яны наклалі на нашу гісторыю.
Нягледзячы на тое, што айчынныя ваенныя песні былі створаныя кампазітарамі, у іх прысутнічае народны меладызм. Ён маецца практычна ў кожным творы, што робіць беларускі музычны пласт таго часу адметным і глыбокім.