15.02.2017 | Літаратура

Сталі вядомыя імёны ўладальнікаў камплектаў MOVABOX па кнізе Альгерда Бахарэвіча

Праект MOVABOX падводзіць вынікі другога этапа. А для дваццаці наведвальнікаў сайта, якім пашчасціла прайсці тэст па кнізе «Дзеці Аліндаркі», надыйшоў час прымаць віншаванні і падарункі.

movabox Альгерд Бахарэвіч

Ужо зусім хутка яны атрымаюць раман Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі» разам з унікальным дадаткам у выглядзе адпаведнага набора артэфактаў. У яго ўвайшлi ліхтарык, дарожная гульня, лясная шышка, мазь «Зорачка» як сродак ад камароў, салодкія вітаміны і «рэцэпт» на іх, кавалачак гліны для лепкі і пасланне ад аўтара. Для чаго могуць спатрэбіцца гэтыя прадметы і якую ролю адыгрываюць у сюжэце, падкажуць падзеі казачнай антыўтопіі пра падарожжа беларускіх Гензеля і Грэтэль.

Нагадаем, што MOVABOX нельга атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя ўдзелу ў розыгрышы на сайце праекта. Таму запрашаем усіх жадаючых прайсці новы тэст, крыніцай натхнення для стваральнікаў якога стала творчасць паэта-авангардыста Віктара Жыбуля. І, магчыма, пашансуе менавіта вам!

А нам застаецца павіншаваць пераможцаў другога этапа MOVABOX:

Семянюк Дзіяна Юр’еўна
Качур Ларыса Валянцінаўна
Маслаў Дзянiс Алегавіч
Бяляева Аляксандра Анатольеўна
Фёдарава Марыя Дзмітрыеўна
Саўчанка Аляксандра Сяргееўна
Караўцава Екацярына Аляксандраўна
Плаўсюк Аляксандр Яўгеньевіч
Козел Ігар Яўгеньевіч
Мірановіч Юлія Аляксандаўна
Кавалец Анастасія Аляксандраўна
Комлік Аляксандр Ігаравіч
Сезень Ксенія Аляксандраўна
Патко Алена Леанідаўна
Гіндаў Максім Леанідавіч
Сядро Ганна Генадзьеўна
Грэская Браніслава Іванаўна
Лебедзеў Андрэй Дзмітрыевіч
Дупанаў Сяргей Аляксандравіч
Барковіч Яўгенія Аляксандраўна

Глядзіце таксама:

Героем трэцяга этапа лiтаратурнага праекта MOVABOX стаў паэт Віктар Жыбуль

Вызначаны ўладальнікі камплектаў MOVABOX па кнізе Людмілы Рублеўскай!

Беларускамоўны буккросінг MOVABOX ужо ў 7 гарадах краiны!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика