28 лістапада ў сусветны пракат выходзіць “Хобіт”, перадгісторыя эпасу “Уладар пярсцёнкаў”. Як і яе папярэдніка, гэтую карціну здымалі ў Новай Зеландыі. Мабыць, у сувязі з гэтым улады новазеландскай сталіцы Велінгтон пайшлі на беспрэцэдэнтны крок – на тры тыдні горад афіцыйна зменіць назву на “The Middle of Middle-Earth” (“Сярэдзіна Міжзем’я”).
Гэта значыць, менавіта так горад будуць называць у мясцовых СМІ, менавіта так трэба будзе падпісваць паштовыя канверты, і гэтак далей.
Як і “Уладар пярсцёнкаў”, “Хобіт” будзе трылогіяй. Наступныя фільмы выйдуць у пракат у 2013 і 2014 адпаведна. У фільма той жа рэжысёр, Пітар Джэксан.
А да прэм’еры якога фільма вы б перайменавалі Мінск, і якую назву ён бы атрымаў?