Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
05.12.2018 | Кіно

Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus

Tweet

WATCH DOCS Belarus традыцыйна ўтульна ўладкоўваецца ў шчыльнай снежаньскай афішы. 13—16 снежня мінчане і госці сталіцы будуць мець магчымасць пабачыць не толькі наймацнейшыя дакументальныя фільмы пра правы чалавека, але і паразмаўляць з рэжысёрамі фільмаў і іншымі гасцямі фестывалю. А яшчэ можна будзе скласці жартаўлівы рэйтынг самых бяздумных рашэнняў чыноўнікаў за апошні год. У праграме фестываля 15 кінастужак, якія пакажуць у кінатэатры «Мір» і на пляцоўках ОК16, PR3.

Фестываль, які з’явіўся з мэтай гаварыць пра правы чалавека на мове асабістых і аўтарскіх гісторый, прадстаўляе фільмы з розных куткоў свету. Героеў кінастужак — сапёра-дабраахаотніка з пасляваеннага Іраку, зняволенных жанчын беларускай турмы, шведскую рэп-спявачку Сільвану, вулічных музыкаў Буркіна-Фасо і Нобелеўскага лаурэата прэміі міра — аб’ядноўвае слоган фестываля «Стаяць на сваім». Моц і слабасць такой пазіцыі фестываль прапаноўвае «разглядзець» як на саміх кінапраглядах, так і падчас спецыяльных мерапрыемстваў з удзелам экспертаў.

«Права на чалавечую годнасць — гэта ў тым ліку імкненне адстаяць сваё «Я». Аднак абарона сваіх перакананняў, правоў і межаў — тэма адвечнага пошуку баланса ў свеце чалавечых адносінаў. На якой менавіта праўдзе «стаяць», кожны выбірае сам па прычыне самых розных абставінаў, але навучыцца ў гэтай барацьбе паважаць і чуць іншых — адна з задач нашага фестываля. Мы запрашаем да ўдзелу людзей з рознымі пазіцыямі і, магчыма, мы здаемся адзін аднаму апанентамі толькі таму, што ніколі не мелі магчымасці пагаварыць,» — кажа дырэктар фестываля Таццяна Яворская.

Тэма фестываля раскрывацца праз некалькі ракурсаў:

Стаяць на сваім: Невуцтва і ксенафобія

13 снежня ў 18:30 у кінатэатры «Мір» фестываль адкрые фільм «Белы свет вачыма Даліборэка» — рэдкі і вельмі паспяховы прыклад дакументальнай камедыі. Чэшскі рэжысёр Віт Клусак адпраўляе гледача ў замкнутае кола роздумаў пра тое, якім жудасным можа быць нацызм у сваёй жывучасці, і які нацызм смешны, калі пабачыць рэальнае жыццё тых, у чыі галовы ён пракрадаецца.

Стаяць на сваім: Хлусня, нахабная хлусня

На аснове фільма Максіма Паздароўкіна «Наш новы прэзідент» адбудзецца дыскусія пра фэйкі ў СМІ, постпраўду, прапаганду і пра інфармацыю, якая робіць нас яшчэ больш уразлівымі. Партнёр і месца правядзення прагляду – Press Club Belarus.

Стаяць на сваім: Глеба, якой няма пад нагамі

Тут каманда WATCH DOCS прапаноўвае адразу тры нагоды пагаварыць адкрыта:

— рэсацыялізацыя былых асуджаных. Размаўляем спачатку з экспертамі пасля прагляду фільма «Унутраная работа», затым разам з рэжысёрам Анастасіяй Мірашнічэнка і гераінямі фільма «Дэбют»(пра жаночую гомельскую калонію);

— эмацыйнае выгаранне, дэпрэсія, сіндром хранічнай стомленасці: калі ўжо час звярнуцца за дапамогай? Гаворым з экспертамі пасля фільма Джэніфер Бреа «Неспакой»;

— інтэграцыя людзей са слабым слыхам; чаму мы не разам? Дакументальная гісторыя «Глухое дзіця» працягнецца дыскусіяй з экспертамі.

Стаяць на сваім: Захоўваючы здаровы сэнс

Гэтай тэмай аб’яднаныя фільмы, якія дапамогуць вам пабачыць, што нашая планета і сёння ўсыпаная плямамі жаху, падобнага на Халакост і, нажаль, нават страшнейшага. Сярод самых уражваючых фільмаў WATCH DOCS 2018: стужкі «Мужчына, які рамантуе жанчын» гісторыя пра вайну, у якой жанчыны становяцца зброяй і полем бою, і «Трап у будучыню» — сучасная адысея пра выратаванне тапельцаў у моры паспяховай абыякавасці. З рэжысёрам апошняга фільма, Рэнэ Хэйзкампам, гледачы абмяркуюць адносіны еўрапейцаў і беларусаў.

Спецыяльныя госці фестывалю:

  • Адам Міхнік — польскі грамадскі дзеяч, дысідэнт, журналіст, паказальная асоба ў польскай палітычнай апазіцыі 1968—1989 гадоў, адзін з лідараў прафсаюза «Салідарнасць». Заснавальнік і глаўны рэдактар «Газеты Выборчай». Разам з ім на сустрэчу з гледачамі прыедзе рэжысёр фільма пра Адама Міхніка Марыя Змаж-Качановіч.
  • Лоўрэнс МакКёун, былы добраахвотнік ІРА, за што ў 1997 годзе быў асуджаны да пажыццёвага зняволення (памілаваны ў 1992), удзельнік «Коўдравага» і «Бруднага» пратэстаў, галадоўкі 1981 года. Зараз ірландскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст. Галоўная тэма яго прац — асэнсаванне канфлікту ў Паўночнай Ірландыі.

Глядзім разам фільмы «Мурэйд Фэрэл: няскончаная размова» і «Міхнік: Будзь рэалістам, патрабуй немагчымага!» і размаўляем з імі пра імкненне вярнуць сабе тое, што павінна належаць табе ці твайму народу па праву нараджэння і пра пачуццё абавязку, якое становіцца асабістым «крыжам».

Усе фільмы транслююцца з субтытрамі (на рускай ці беларускай мове), таму дасяжныя для людзей з абмежаваннямі слыху.

Праваабарончая навінка 2018 года — антыпрэмія «WATCHDOCS пазначыў»

Да 10 снежня арганізатары фестываля збіраюць намінантаў, якія знервавалі і засмуцілі беларусаў на працягу года. Даведацца пра крытэры і пакінуць сваю прапанову можна на сайце WATCH DOCS. Каманда фестываля сфармуе спіс прэтэндэнтаў, а гледачам можна будзе прагаласаваць за шорт-ліст падчас праглядаў кіно. Пераможцы будуць абвешчаны падчас урачыстага закрыцця фестываля.

Уваход на ўсе падзеі ў межах WATCH DOCS Belarusтрадыцыйна і прынцыпова свабодны (для фундатараў фестываля арганізатары рэзервуюць месцы). Пляцоўкі фестываля: кінотэатр «МІР«, культурны хаб ОК16 і  PR3. Большпра праграму тут.

ЯК ПАДТРЫМАЦЬ ФЕСТЫВАЛЬ:

— праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by — паабяцаць плацеж;

— выпіць кубачак кавы ў сетцы кавярняў-партнёраў акцыі WATCH DOCS Kava;

— замовіць каву з дастаўкай у партнёраў фестывалю

Ці… станьце  часткай каманды!

«Грукайцеся« да арганізатараў у соцсетках і падпісвайцеся на навіны фестывалю — цікавага будзе шмат!

Facebook.com/watchdocsbelarus
Vk.com/watchdocs_belarus
Instagram.com/watchdocs_belarus
watchdocs.by

nn.by

Апошняе ў рубрыцы:

Viktar Šalkievič
Афіша

Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.

Знакаміты гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч святкуе 60-годдзе. З гэтай нагоды свет пабачыў падвоены альбом “Viktar Šalkievič”, які падсумоўвае чарговы этап...

YYD_3246
У краіне

Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне

10 лютага ў Маладзечне прайшоў крэатыўны форум, на якім жыхары горада, а таксама архітэктары, дызайнеры, мастакі з усёй Беларусі прапаноўвалі свае ідэі...

pk_minsk_23_02_big
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага...

dsc_0203_1-a0wtt
Мастацтва

Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»

У Нацыянальным мастацкім музеі новая выстава. У чатырох залах 26 музейных рэстаўратараў выставілі ўзоры сваёй працы рознай ступені гатоўнасці. Побач...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 16.02Фестиваль наук “Есть вопрос!”
  • 16.02Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча
  • 16.02Greenlandia & Open Space
  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Бяспека камеры назірання
    • Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM