20.03.2017 | Літаратура

Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц

20 сакавіка ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра заснаванне стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц і называе імёны стыпендыятак.

Magdalena_712

Стыпендыя прызначаная на творчую працу і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць: Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Сёлетнімі стыпендыяткамі сталі: Таццяна Барысік (Магілёў), Алена Брава (Барысаў), Дар’я Ліс (Смаргонь).

Шчыра віншуем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика