10 снежня на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі сучасная містэрыя “Дзень Максіма Багдановіча” – супольны праект фальклор-тэатра “ГОСЬЦІЦА”, ансамбля салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД”, ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА і “N.R.M.”, ЯНА ЖАНЧАКА і “IN SEARCH FOR”, гурта “ЛІЦЬВІНСКІ ХМЕЛЬ” і артыстаў мінскіх тэатраў. У ролі Максіма Багдановіча актрыса тэатра і кіно Святлана Зелянкоўская. Паэт як музыка – нараджаецца кожны раз наноў, варта нам крануць яго светлыя крылы. Дзевяць містэрый, дзевяць навэлаў вернуць нам высокую паэзію, высокае жыццё і пераўтвораць звычайны дзень у “Дзень Максіма Багдановіча”.
Усе пытанні па тэл. 5740901