Дні сучаснага швэдзкага кіно пройдуць у Магілёве з 16 да 18 чэрвеня. Усе фільмы ў межах мерапрыемства будуць дэманстравацца на беларускай мове.
16 чэрвеня ў 16.00, кінатэатар “Радзіма”
“Кароль пінг-понгу” (2008 год, рэжысэр – Енс Ёнсан). Драма пра няўдачніка Рыльле, адзінай радасьцю ў жыцьці якога зьяўляецца пінг-понг. У гэтай гульні ён кароль, непераўзыдзены майстар і чэмпіён.
17 чэрвеня ў 18.00, кінатэатар “Ветразь”
“Воўк” (2008 год, рэжысэр – Даніэль Альфрэдсан). У аснове сюжэту драмы – гісторыя пра мараль, пра чалавека й прыроду, пра законы, якія пануюць у грамадзтве. Усё жывое мае права на жыцьцё, і чалавек не павінен умешвацца ў натуральны шлях разьвіцьця прыроды.
18 чэрвеня ў 18.00, кінатэатар “Ветразь”
“Фатаграфіі Марыі Ларсан” (2008 год, рэжысэр – Ян Труэль). Галоўная гераіня драмы Марыя вучыцца карыстацца фотакамэрай і глядзець на сьвет па-новаму. Моманты жыцьця, надрукаваныя на фотапаперы, сьцьвярджаюць адно – імгненьне цягнецца вечна.