Гурты Naka і Pomidor/off вырашылі даць супольны канцэрт на 8-га сакавіка. Гурт Насты Шпакоўскай наогул ня любіць выступаць адзін, таму заўжды яны прапаноўваюць блізкім па духу выступіць разам. Naka выступала з такімі гуртамі, як «Барто», Tarpach, «Гаротніца». Цяпер абралі гурт Pomidor/off.
«А я хіба і пагадзіўся таму што мы вельмі розныя», — кажа Аляксандар Памідораў. Яго гурт Pomidor/off павольна працуе над новай праграмай — першай пасьля магутнага дыску «Сьвята пакрадзенае» (2002). Гурт грае ў рэчышчы беларускамоўнага кору. Што да гурта Naka, то яны выконваюць мэлядычны рок па-расейску. Калі яны выступаюць пэрыядычна, то Pomidor/off апошні раз даваў канцэрт у Менску на пачатку мінулага году.
Абодва выканаўцы кажуць, што для іх гэта будзе цікавы досьвед і абяцаюць сумеснымі намаганьнямі даць канцэрт разумнай, жарснай ды шчырай.
Гурты ў інтэрнэце:
Naka: www.naka.by
Pomidor/off: www.pomidoroff.net
8 сакавіка. Менск. Клюб «Гудвін». 19:00.
Першыя 50 квіткоў — 25 000, астатнія — па 30 000.
Даведкі: (029) 698-52-11, (029) 772-99-39, (029) 111-77-22.