Фан-клуб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўтам Мартыненка і Анатолем Мяльгуём 2 мая (субота) ў Магілёве ў памяшканні Грамадзкага Цэнтру “Кола” (завулак Чкалава, 16).
У межах сустрэчы адбудзецца канцэрт Тацьцяны Беланогай. Пачатак 18.00. Уваход вольны! Усім прысутным у падарунак дыск “фэстывальны рух Беларусі”.