Сустрэча з пісьменнікам, аўтарам трылогіі “Пакутны век” Васілём Якавенкам адбудзецца на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) 17 сакавіка.
Пісьменнік распавядзе пра падрыхтоўку другога выдання трылогіі і прэзентуе сваю новую кнігу “Нячывелле”.
У сустрэчы возьмуць удзел крытык Аляксей Рагуля, мастак Алесь Цыркуноў, паэт Генадзь Бураўкін.
Пачатак а 18.00. Уваход вольны.
Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма!”.
Фота svaboda.org