10 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы Чэрвеня для супрацоўнікаў раённай бібліятэчнай сеткі з публічнай лекцыяй выступіць старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Лекцыя будзе прысвечаная захаванню гісторыка-культурнай спадчыны Ігуменшчыны.
Падчас мерапрыемства адбудзецца творчая сустрэча з вядомым акторам, тэлевядучым, аўтарам тэлеперадачы “Падарожжа дылетанта” Юрыем Жыгамонтам і дэманстрацыя краязнаўчых фільмаў з цыклу “Падарожжа дылетанта” “Смілавічы”, “Чэрвень” і “Раванічы”.
Імпрэза будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”
Імпрэза пачнецца а 10:00.