Маладзечанскі райвыканкам і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць на традыцыйнае Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2009”, якое адбудзецца 2 жніўня 2009 года (нядзеля) а 12-й гадзіне ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”.
У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…
Праезд электрычкай Мінск – Маладзечна да станцыі Уша.
Адпраўленне з Мінска: 8.24, 9.14, 10.00, 11.11.
Адпраўленне з Маладзечна 8.44, 9.47, 11.09, 12.08.
Свята беларускай паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2009” чакае вас!
Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуем! Святкуем разам!