У пятніцу 19 кастрычніка лепшыя метал-каманды Гомелю правяралі моц сценаў мясцовага ГЦК. Абвальваючы на іх усю энергію сваёй грознай музыкі.
Менавіта так пачалося святкаванне 6-годдзя ROCK-CENTRE ў Гомелі, расцягнутае на два дні. У першы дзень свой віншавальны рык вымавілі такія групы, як VEIN OF HATE, BRADI CEREBRI ECTOMIA, STORMHOLD, DEAD SCREAM, SOULS OF DAMNED, FEATHER OF FATE. Больш за тры гадзіны пальцы перабіралі струны гітар, палачкі адбівалі рытм, а галасы надрываліся, імкнучыся перакрычаць вакаліста. У выніку: задаволеныя твары і цэлыя сцены, гатовыя выпрабаваць на сабе другі дзень святкавання.
Серж Кузняцоў