Хто б што ні казаў, а грошы і жанчыны падабаюцца ўсім. У гонар свята вясны і жанчын мы вырашылі аб’яднаць рэчы, якія ўпрыгожваюць нашае жыццё, і сёння прадстаўляем вам Святочныя Грошы Беларусі. Увага! Не з’яўляюцца плацежным сродкам, але выклікаюць добры настрой у лепшай паловы чалавецтва!
Будзьма беларускамі!
А каго з жанчын змясцілі б на беларускія грошы Вы?