Лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок з нагоды перамогі песьні «Зорачкі» з новага альбома каманды — «Маніфэст» на ТГ: «Мой сябрук з Сымфэропалю — будыст, альпініст, параплянэрыст Лёха Варонін, між іншым асабіста знаёмы з Далай Ламам, сказаў, што пасьля праслухоўваньня гэтай песьні ён з жонкаю вырашыў вывучаць беларускую мову. А я счырванеў ды сказаў: „Значыць і мне час вучыць“».
«Ляпіс Трубяцкой» удзельнічае ў ТГ трэці раз за ўсю гісторыю нашага чарту. У першым сэзоне ў 2003 годзе гурт Сяргея Міхалка прадставіў песьню пра курваў, што танчаць баль, але асаблівага посьпеху яна ня мела. Затое «Рамонкі» ў 2004 годзе двойчы перамагалі ў гіт-парадзе. Відаць, што няменшы посьпех здабудзе і трэк «Зорачкі» з новага альбома каманды — «Маніфэст». Яна ўзьнялася на першую прыступку ў першым жа туры і працягвае лідараваць у ТГ.
Сяргей Міхалок з нагоды перамогі «Зорачак» на ТГ вырашыў пахваліцца: «Мой сябрук з Сымфэропалю — будыст, альпініст, параплянэрыст Лёха Варонін, між іншым асабіста знаёмы з Далай Ламам, сказаў, што пасьля праслухоўваньня гэтай песьні ён з жонкаю вырашыў вывучаць беларускую мову. А я счырванеў ды сказаў: „Значыць і мне час вучыць“». Лідэр «Ляпісаў» разам з тым вырашыў праз ТГ прынесьці прабачэньні прыхільнікам беларускай музыкі — «на ўсялякі выпадак»: «Калі што якое ня так у тэксьце, не крыўдуйце. Я не беларус, я толькі вучуся».
SB, ТГ