This movie requires Flash Player 9
02.06.2015 | Тузін. Перазагрузка

Сяргей Жадан заспявае “Я рок-музыкант” для праекта “Global Reload” (+відэазапрашэнне)

Знакаміты хіт беларускага року загучыць па-ўкраінску ў межах праекта грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і партала Tuzin.fm

Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з Харкава “Собаки в космосі” вырашыў пераспяваць для “Global Reload” знакаміты хіт гурта “Мроя” “Я рок-музыкант” аўтарства Лявона Вольскага і Уладзі Давыдоўскага. “Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы, – кажа Сяргей Жадан. – Па-першае, адчулі, што можа атрымацца штосьці цалкам іншае і новае, па-другое, для нас вельмі важная рытмічная падача вакалу. Вось у гэтым выпадку “Я рок-музыкант” цалкам нам пасаваў. У нашым разуменні гэтая песня пра людзей, якія дакладна ведаюць, чаго хочуць, і гатовыя за гэта біцца”.

Сэнс праекта “Global Reload” у тым, каб музыкі з розных краінаў свету выканалі песні на словы беларускіх паэтаў на сваёй мове. Амерыканец Карл Фрыерсан, лідар нямецкай групы De Phazz, заспяваў па-ангельску песню на словы Анатоля Сыса, у выкананні гурта Karpatt упершыню па-французску загучаў Уладзімір Караткевіч. А вось лідар “Машины времени” Андрэй Макарэвіч вырашыў заспяваць па-беларуску сваю песню “Снег”.

“Я рок-музыкант” пераклаў на ўкраінскую мову сам Сяргей Жадан. Жывая прэм’ера песні адбудзецца падчас першага ў гісторыі “Жадана і сабак” канцэрта ў Мінску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасля выступу музыкі збіраюцца яе запісаць у студыі “Осмос”.

Перад канцэртам, у 14.00 у кнігарні “логвінаЎ”, адбудзецца “Абед з Жаданом” – аўтограф-сесія ўкраінскага пісьменніка з нагоды выхаду зборніка “Украінскія авіялініі”. Кнігу складаюць выбраныя вершы ўкраінскага аўтара ў перакладзе на беларускую Андрэя Хадановіча, а таксама бонус-анталогія “Адзінаццаць сяброў Жадана”.

Відэазапрашэнне на канцэрт у Мінску ад “Жадана і сабак”

 

4.06.2015. 19:00. Сяргей Жадан і «Собаки в космосі». Прэзентацыя альбому «Бийся за неï». Месца: Jack Club (вул.Няміга, 12). Квіткі ў касах і анлайн у аператара Kvitki.by. Цана (папярэдне) — 200 000 руб. (танцпляц), 250 000 руб. (столік). Інфалінія — +375 29 687-20-93.

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика