19 жніўня — Яблычны Спас у праваслаўных

19.08.2015 Каляндар

Праваслаўныя святкуюць 19 жніўня, Перамяненне Гасподняе — або Яблычны Спас.

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло». Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», — стаіць у Евангеллі.

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас, кажа народная мудрасць.

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Якi другi Спас, такi i студзень.

kola_sviatau_razvarot02

nn.by

Аздаблденне – паштоўка “Спас” з набору “Кола святаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Дзе набыць? Шукайце ТУТ.