10.01.2017 | Гісторыя

Таццяна Процька: “Рэпрэсіі – неад’емная частка савецкай дзяржавы”

Даследчыца таталітарнай сістэмы СССР распавядае пра псіхалагічныя асаблівасці рэпрэсіяў і матывацыі ахвяраў і катаў.

Для гісторыка Таццяны Процькі сталінскія рэпрэсіі – гэта не палымяныя словы альбо аголеныя эмоцыі. Гэта – тэма шмагадовых даследванняў і руплівай працы ў архівах , у тым ліку беларускага КДБ, расейскага ФСБ на пачатку 90-х, калі было яшчэ “можна”. Плёнам стала фундаментальная манаграфія “Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917-1941)”.

Пра псіхалогію гвалту над чалавекам, асабісты і дзяржаўны падтэкст з’явы даследчыца распавядае чытачам  budzma.by

 

Шчасце – асабістая рэалізацыя ці праца для дзяржавы?..

Чаму савецкая дзяржава не магла існаваць без рэпрэсіяў?

Сёння некаторыя палітычныя дзеячы стараюцца аднавіць у Беларусі савецкую камуністычную сістэму дзяржаўнага і грамадскага кіравання. Яны сцвярджаюць, што гэта сапраўдная народная сістэма, найлепшая за ўсе існуючыя для простых людзей. А рэпрэсій, наогул, зусім не было. На самой справе гэта зусім не так.

Галоўным недахопам савецкай сістэмы дзяржаўнага ўладкавання з’яўляецца тое, што яна не мае прыродных механізмаў для заахвочання людзей да працы. У так званым капіталітычным грамадстве такія механізмы вызначаныя дзеяннем інстытуту прыватнай уласнасці, які фарміруе стымулы працы, “чалавечую мару” – набыць дом, зарабіць болей грошаў, стаць рэспектабельным  сярод калегаў, падвысіць свой стан ў грамадстве і г.д. Шчасце – гэта калі  асабістыя патрэбы чалавека рэалізаваныя. Праца чалавека у такім выпадку больш плённая, вытворчая, таму яе вынікі ў стане задаволіць чалавека, зрабіць яго  шчаслівым.

А як было ў Саюзе?..

У савецкай сістэме інстытут прыватнай уласнасці не дзейнічае, ён абмежаваны дзяржавай. Стымулы ствараліся штучныя: лічылася, што чалавек павінен быць шчаслівым, калі працуе для дзяржавы, якая забяспечвае патрэбы ўсіх людзей аднолькава праз спецыяльныя дзяржаўныя фонды і ўстановы.

Пры капіталізме чалавек працаваў для сябе, а пры саветах – на ўсё грамадства, для задавальнення патрэбаў усіх людзей.  Але “справядлівае” і аднолькавае размеркаванне давала толькі беднае жыцце. Таму тыя, ад каго ў тым ці іншым сэнсе залежыла размеркаванне – на розных узроўнях дзяржаўнай іерархіі – размяркоўвалі не толькі справядліва, але і на сваю карысць.  Акрамя таго, навукоўцы вызначылі , што патрэбы чалавека  растуць па меры іх задавальнення.  Справядлівага бюракратычнага размеркавання  дабротаў за ўсе гады савецкай улады дасягнуць так і не атрымалася.

То бок прыцып, “ад кожнага па здольнасцях, кожнаму па патрэбе” – не спрацаваў?

Большая  частка заробленага чалавекам адлічалася дзяржаве  для размеркавання  роўна для ўсіх. І той, хто працаваў больш і лепш у заробку амаль не адрозніваўся ад лайдака. Вядома, колькасць тых, хто працуе за ідэю, не была значнай. Прадукцыйнасць працы – галоўны эканамічны паказчык вытворчасці – у савецкай сістэме была нашмат ніжэйшай, чым пры капіталістычнай сістэме.

Каб наладзіць працу людзей “па здольнасцях”, савецкая дзяржава  практычна з першых дзён свайго існавання выкарыстоўвала “падаўленне” нежадання аддана працаваць на карысць дзяржавы, што па-лацінску гучыць як “рэпрэсіі”. “Падаўленне” моцным было і ў ідэялагічнай галіне – чалавеку дазвалялася быць  прыхільнікам толькі камуністычнай ідэялогіі. Іншадумства і іншадумцы вынішчаліся.

Рэпрэсіі  на працягу існавання савецкай дзяржавы былі яе неад’емнай часткай. У розныя часы, канешне, гэта праяўлялася па-рознаму. Былі часы массавага тэрору,  калі людзей забівалі тысячамі (гэта называлася “рэпрэсаваныя па першай катэгорыі”), а былі часы, калі можна было думаць, што калі ты публічна лаяльны да ўлады, то  табе нічога не пагражае…

 

“Людзей катавалі, а яны – далей лічылі сябе вернымі камуністамі…”

А ці можна было быць насамрэч лаяльным да дзяржавы і трапіць пад рэпрэсіі?

Зараз камуністы, каб апраўдаць рэпрэсіі, кажуць, што пад іх падпадалі толькі ворагі ўлады, якія хацелі наўмысна знішчыць савецкую дзяржаву.  Яны адмаўляюць тое, што рэпрэсіі – неад’емная частка савецкай сістэмы. Абсалютная большасць рэпрэсаваных лічылі сябе лаяльнымі да ўлады. Я сустрэлася з гэтым  феноменам, калі працавала са справамі і дакумантамі  як у архівах спецслужб, так і архіве ЦК  КПБ (б).

У арыштаваных не было нянавісці да сваіх катаў і самой савецкай улады.  Да “ворагаў народа” , “шкоднікаў”, “антысаветчыкаў” далучалі людзей, якія  крытыкавалі чыноўнікаў і іх дзейнасць, рабочых і сялян, якія “дрэнна” працавалі (не выконвалі  планы, былі вінаватыя ў аварыях на вытворчасці, пажарах, эпідэміях, неўраджаях, смерці жывелаў і інш.) альбо наўпрост казалі “антысаветчыну”. Арыштаваныя  лічылі  свой арышт  памылкай , казалі, што любяць дзяржаву і яе правадыра. Наўмысныя – даведзеныя фактамі – дзеянні супраць дзяржавы адзінкавыя.

Я глядзела пратаколы допытаў. Людзей катавалі, яны ведалі, што іх растраляюць, ілюзіяў не было. Але чалавек ўсё адно сцвярджаў, што гэта “памылка”, а ён – верны “ленінец-сталінец”! Гэта вельмі цікавы псіхалагічны феномен. Савецкі чалавек-вінцік прымаў  сістэму прымусу, збудаваную на рэпрэсіях, ён быў публічна не супраць карнага апарату, але лічыў, што толькі ў яго выпадку  мае месца памылка. Заўважу: вінцік умацоўвае сістэму, без яго сістэма развальваецца.

Як у Оруэла, атрымліваецца: “Зрабіце гэта камусці іншаму, але не мне!”

Так, але Оруэл тут не жыў, таму і не разумеў некаторых рэчаў – проста не мог сябе ўявіць магчымасць ажыццяўлення гэтых рэчаў. Ён па ментальнасці сваёй не савецкі чалавек.

“Усе хочуць бачыць у камунізме чалавечы твар”

Але якога кшталту людзі ставалі вінцікамі сістэмы?

Бальшавізм як уплывовая палітычная з’ява ўзнік як вынік Першай Сусветнай вайны. Ленін адразу зразумеў карысць ад таго, каб чальцы ягонай партыі былі пры зброі ды па-вайсковаму структураваныя. Спачатку інтэлігентаў-партыйцаў прымусова накіроўвалі ў войска, пасля ўжо яны самі пачалі туды імкнуцца. То бок у выніку партыя мела ў сваіх шэрагах шмат чальцоў,  у якіх каштоўнасць чалавечага жыцця была дэфармаваная, знішчаная.

Гэта – першыя, самые моцныя вінцікі. Паглядзіце нават зараз, калі з вайны ва Ўкраіне, прыкладам, вяртаюцца ў грамадства салдаты: яны не разумеюць як тая ці іншая з’ява можа існаваць у грамадстве, бо самі яны ўжо – іншыя людзі. Так было і на досвітку ўлады бальшавікоў.

То бок гэта былі людзі, якія не маглі ўспрымаць  цывільны лад жыцця?

Так, бальшавікі прапанавалі іншы лад жыцця:  загад – як  спосаб кіравання, іерархія,  дысцыпліна. Аснова  ўсяго– прымус.  Не выпадкова паводле Леніна “Дзяржава – гэта апарат прымусу аднаго класа іншым класам”. То бок ёсць класы, якія дзяржавай прымаюцца, якія ў дзяржаве дамінуюць (рабочыя), ёсць тыя, якія маюць быць знішчаныя, бо яны варожыя (святары, буржуазія, дваране, кулакі), а ёсць тыя, якія павінны падпарадкоўвацца пакуль не перавыхаваюцца (сяляне, інтэлігенцыя). Самымі масавымі былі рэпрэсіі супроць варожых класаў, і тых вызначаных Камуністычнай партыяй адсоткаў, якіх  перавыхоўвалі.

Але калі прадстаўнікі гэтых варожых класаў ведалі, што іх чакае, чаму яны  прынамсі масава не з’язджалі з краіны, як зараз?

Мяркую, з таго, што камуністычная ідэя знешне вельмі прывабная. З растраляных  у 1930-я гады  есць тыя, хто ў пачатку 1920-х  паспеў з’ехаць, пажыў у Чэхіі ці Польшчы, а пасля, годзе ў 1926-м, вярнуўся, бо – паверыў. Магчыма, адказ хаваецца ў тым, што ўсе хочуць бачыць у сацыялізме-камунізме толькі чалавечы твар. Такое жаданне ў некаторых  беларусаў мы, нажаль, назіраем і сёння.

Заўважу, што рэпрэсіі былі не толькі па класавай, але і па нацыянальнай прыкмеце. Асабліва пацярпелі нацыянальныя меньшасці – палякі і немцы. Апошнія у Беларусі амаль поўнасцю былі вынішчаныя.

“Я прасіла кіраўніцтва КДБ: “Забярыце справы з Масквы!”

Цягам сваёй працы ў архівах ці вывучалі Вы асобы катаў?

Матэрыялы пра тых, хто працаваў у структуры КДБ закрытыя.  Асабістыя справы кіраўнікоў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў захоўваюцца ў Расіі у архівах ФСБ. Тут, у Беларусі, знаходзяцца справы толькі другасных персанажаў. У Расіі  і справы тых, хто быў рэпрэсаваны па так званым саюзным варожым арганізацыям – у БССР знаходзілі іх філіялы. Яшчэ ў 1991-м годзе я прасіла кіраўнітцва беларускага Камітэту: “Забярыце справы з Масквы, хоць копіі зрабіце!” Тады гэта можна было… Зараз – думаю,ужо  не. Але, можа яны і есць – хто  ведае?

Зараз можна карыстацца спісам кіруючых супрацоўнікаў НКВД 1930-х гадоў і іх кароткімі біяграфіямі, які зрабілі  даследчыкі з расійскай грамадскай арганізацыі  “Мемарыял”.

 

Глядзі таксама: “Будзьма памятаць!”

 

Ці былі лёсы, з якімі Вы сутыкаліся “за архіўным парогам”, якія Вас асабліва ўразілі?

Частка Архіву КДБ, якая тычыцца асабістых справаў людзей – гэта вельмі спецыфічны сегмент. Карыстацца інфармацыяй з гэтай крыніцы трэба з вялікай асцярожнасцю –тут утрымліваецца шмат недакладнасцей і памылак.  Інфармацыя з гэтай часткі не была мэтай майго даследвання – я вывучала дакуманты, якія дазвалялі зразумець, як працуе сістэма, але, канешне, глядзела і справы людзей…

Чытала пра пісьменнікаў, якія супрацоўнічалі  са спецслужбамі, дапамагалі ім знайсці ворагай сярод сваіх калег. Чытала справаздачы тых, хто назіраў за Янкам Купалам – піў-еў з ім за адным сталом, а потым пісаў пра гэта. Чытала пра тых, хто на пытанне следчых пра стаўленне чалавека, які іх цікавіў, да савецкай улады, пачынаў выказваць свае думкі і меркаванні пра ненадзейнасць гэтай асобы.

З болем прачытала пра свайго дзеда, які выказаў такое меркаванне пра малодшую сястру маёй бабулі  – Зіначку. І мне стала зразумела, чаму мая бабуля адрэзала на ўсіх фотках дзеда і толькі нехта з родных даў маёй маці адзіны  яго фотаздымачак.

“Хай будуць праклятыя гэтыя купалы ды коласы…”

А можна падрабязней пра справы пісьменнікаў?

Найбольш мяне ўразіла, мабыць, справа Кузьмы Чорнага. Ён напісаў у зняволенні цэлую кнігу, нібы споведзь, каб яго выпусцілі – больш за 150 старонак. Захоўваецца і рукапіс, і машынная перадрукоўка – для кіраўніцтва Пісьменнік апісвае свой жыццевы шлях, як працавала пісьменніцкае асяроддзе, якія антысавецкія рэчы тут назіраюцца. Але агульны кантэкст – гэта апісанне таго, як ён аступіўся, стаў антысаветчыкам, у рэшце рэшт. Памятаю, ён піша: “Ірачка, родная дачурка, у цябе светлая будучыня, хай будуць праклятыя гэтыя купалы ды коласы, якія…” Гэтым усё сканчаецца.

Рэпрэсіі – гэта не толькі знішчэнне, здзек над фізічным чалавечым жыццем, хоць жыццё – найбольшая каштоўнасць. Але для чалавека больш страшна акурат знішчэнне і дэфармацыя духоўнай асобы. Нават калі чалавек выйдзе з усіх колаў пекла рэпрэсіяў, зло ўсё адно застанецца жыць у ім. Фізічныя пакуты – неймаверныя, але душэўныя пакуты – не меньшыя. І пра гэта варта памятаць.

То бок чалавек агаворвае сябе: ад пачатку і да канца… Жахліва.

Савецкі чалавек – асобы чалавечы гатунак. Значную частку свайго жыцця я пражыла сярод савецкіх людзей – і я не хачу падобнага вопыту для маіх унукаў.

Зараз у Беларусі пэўная частка кіруючай эліты зрабіла спробу аднавіць савецкі лад арганізацыіі дзяржаўна-грамадскага жыцця – амаль 25 год ідзе адбудова палепшанага, без хібаў гісторыі, варыянта. Але як толькі гэты лад больш-меньш усталяваўся, рэпрэсіі сталі важкай часткай дзяржаўнага функцыянавання. Рэпрэсіі супраць гаспадарчага чынавенства, іншадумства і іншадумцаў – амаль штодзённая інфармацыя пра сучаснае беларускае жыцце. Толькі пакаранні зараз значна больш мягкія, не растрэльныя, судовыя (не – двойкі-тройкі, як было у 1930-я гады). Рэпрэсіі – гэта  страшная праўда беларускай гісторыі. Хай будзе толькі гісторыі.

 

Размаўляў Алесь Кіркевіч

 


5 Каментаў у “Таццяна Процька: “Рэпрэсіі – неад’емная частка савецкай дзяржавы””

  1. Пятро Касьнерык says:

    Процька–“Фізічныя пакуты – неймаверныя, але душэўныя пакуты – не меньшыя. І пра гэта варта памятаць”.+===============================
    Мо пара ўжэ збавіць беларусаў ад душэўных пакут:«ПАЎТАРАЮ, справа пераробкі дробнага земляроба, пераробкі ўсёй яго псіхалогіі і навыкаў ёсць справа, якая ПАТРАБУЕ ПАКАЛЕННЯЎ. Вырашыць гэтае пытанне ў адносінах да дробнага земляроба, АЗДАРАВІЦЬ, так сказаць, усю яго псіхологію можа толькі матэрыяльная база, тэхніка, прымяненне трактароў і машын ў земляробстве ў МАСАВЫМ МАШТАБЕ, электрафікацыя ў МАСАВЫМ МАШТАБЕ. Вось што ў корані і з велізарнай хуткасцю ПЕРАРАБІЛА Б ДРОБНАГА ЗЕМЛЯРОБА…” (У.І. Ленін: X з’езд РКП(б), 15 сакавіка 1921 года. Падпісана да друку 10-07-1951 г. Друкарня ім. Сталіна, Мінск, Пушкіна, 55)
    Для гісторыка Таццяны Процькі якая ў пачатку 90-х уваходзіла ў склад Цэнтральнай Рады Беларуская сялянскай партыі ніяк ні дойдзе што камунізм гэта вынішчэньне селяніна гаспадара і менавіта гэта і ёсьць самае злачыннае злачынства!

  2. Пятро Касьнерык says:

    1991 ГОД САКАВІК
    “Зноў i зноў перачытваю «Кодэкс Беларускай ССР» аб зямлi i думаю: цi зможа ён змянiць сiтуацыю ў сельскай гаспадарцы, а праз яго i ў эканомiцы i ў сацыяльнай сферы? Рыхтуючы дакумент, планавалi, што ён дапаможа перавярнуць iснуючую прыгоннiцкую феадальную сiстэму. Селянiн жа сёння заняволены не проста эканамiчна. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма кiравання сельскай гаспадаркай прымушае яго нават думаць так, як хоча кiраўнiк.
    Я непасрэдна працую з людзьмi, гутару з iмi i бачу: яны да гэтага часу баяцца выказаць свой пункт гледжання, асцярагаючыся рэпрэсiй з боку, як яны называюць «удзельных князёў i феадалаў». Гэта страшная, ненармальная сiстэма, якая стварыла армiю ГУЛЬТАЁЎ, ЛАЙДАКОЎ, ПАДЗЕНШЧЫКАЎ, якая стрымлiвае iмкненне працавiтай часткi сялянства да высокапрадукцыйнай працы.

    Што ж, шкада, канечне, што беларускi парламент адхiлiў прыватызацыю, у тым лiку i на зямлю.
    Але я не трачу надзеi: праз ДВА-ТРЫ ГЫДЫ нам ПРЫЙДЗЕЦЦА ВЯТРНУЦЦА да гэтага пытання. Жыццё прымусiць.» А. Лукашэнка «Вялiкi перадзел?», часопіс «Беларусь», № 3, 1991 г.

    Праз ТРЫ з паловай гады:
    «17 декабря 1994 года на III ПКБ принята резолюция: «Об отношении коммунистов республики к намеченной реорганизации общественного сельскохозяйственного производства» В ней говорится «В антикризисной программе Президента РБ «Концепция стабилизации и развития агрокомплекса Республики Беларусь» сделана ставка на УНИЧТОЖЕНИЕ колхозно-совхозного строя…
    … «Поэтому, – подчеркивается в резолюции, – мы со всей решительностью говорим безоглядным «рыночникам»: перестаньте играть с огнем!» Съезд обратился ко всем честным труженикам села и города с призывом осознать их серьезность нависшей угрозы, сказать РЕШИТЕЛЬНОЕ «нет!» капитализации сельского хозяйства». «Коммунисты не торгуют землей», «Бел Нива», 21.12.1994 г., В. Леганьков.

    Парз ДЗЕВАЦЬ год:

    Апрель. 2000 г. «Товарищ» газета коммунистов калякинцев
    «ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
    «Как уже сообщалась, исполнительная, власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ЛИКВИДАЦИЮ колхозов и совхозов.
    …По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в ЗАЩИТУ колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об ОТМЕНЕ этого АНТИНАРОДНОГО положения Гражданского кодекса».

  3. Пятро Касьнерык says:

    Лаўрэат прэміі часопіса “Беларусь” за 1991 (!!!) год дырэктар саўгаса “Гарадзец” А Лукашэнка:: “Глядзiце, што мы зараз маем. Валодаючы гiгацскiмi масiвамi ўгоддзяў у розных, у тым лiку самых спрыяльных раенах, маючы багатыя традыцыi хлебаробства, беларуская веска марнее ўвачавiдкi. I гэта бачаць легіёны чыноўнiкаў, ЛЖЭНАВУКОЎЦАЎ, для якiх зямля – гэта ўлада, бязбеднае iснаванне. …Большасць нас са школьнай парты засвоілі, што вышэйшым нашым дасягненнем у сельскай гаспадарцы з’яуляюцца калгасы. Прыярытэт КАЛГАСНАЙ ДОГМЫ стаў афіцыйнай догмай. Вядома, сення не ўсім проста задушыць у сабе гэту догму…
    … … Куды лягчэй пераканаць сябе у тым, што раздача зямлі – гэта РЭСТАЎРАЦЫЯ ДРОБНАБУРЖУАЗНАГА ЎКЛАДУ ў весцы. Але ці есць аснова так лічыць? Думаю, няма. Бо ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ сельскія гаспадаркі базіруюцца ТОЛЬКІ на АСАБІСТАЙ ПРАЦЫ.
    ЗЯМЛЯ –СВЯТАЯ ІСТОТА, “маці-карміцелька”, ЁЙ пакланяліся, ЁЙ спавядаліся, каяліся. І ці далёка мы прайшлі наперад, вылучыўшы жудасныя лозунгі накшталт такога: нельга чакаць міластыні ад прыроды, узяць яё– наша задача. Нельга дапусціць, каб і далей парушалася экалогія прыроды і экалогія духу. Нельга і далей адлучаць селяніна ад зямлі. Трэба аддаць ЯЕ яму. І калі селянін адчуе, што гэта надзейна і надоўга, калі ён вернецца да ЗЯМЛІ, як дачасткі свайго ”Я”, то гэта будзе ПЕРШ ЗА ЎСЁ ДУХОЎНАЕ АЧЫШЧЭННЕ і АБНАЎЛЕННЕ.”.( Часопіс “Беларусь”, №3 «Вялякі перадзел?»).

  4. Пятро Касьнерык says:

    гісторыка Таццяны Процькі–“Зараз у Беларусі ПЭЎНАЯ частка кіруючай эліты зрабіла спробу аднавіць савецкі лад арганізацыіі дзяржаўна-грамадскага жыцця”
    ПЭЎНАЯ гэта дактары навук!
    29.10.1999 г. “Белорусская нива»
    Владимир ГУСАКОВ, Семен ШАПИРО: “Надо отдать должное руководству за то, что республике УДАЛОСЬ сохранить крупные товарные сельскохозяйственные предприятия и избежать физической ликвидации колхозов и совхозов».
    справка
    В.И. ЛЕНИН: «Коммунизм – это есть Советская власть плюс электрификация все страны. Иначе страна останется МЕЛКОКРЕСТЬЯНСКОЙ, и надо, чтобы мы это ясно осознали. Мы более слабы, чем капитализм, не только в мировом масштабе, но и внутри страны. Всем это известно. Мы это осознали и доведем дело до того, чтобы хозяйственная база из мелкокрестьянской перешла в крупноПРОМЫШЛЕННУЮ. ТОЛЬКО ТОГДА мы победим ОКОНЧАТЕЛЬНО». (Выступление на VIII всероссийском съезде советов. 22 декабря 1920 г).
    гісторык Процька!
    адкажы, калі ласка, ці победил ОКОНЧАТЕЛЬНО камунізм у Беларусі?

  5. Пятро Касьнерык says:

    адмыслова для гісторыка Процькі і поцьмы інш. змагароў
    6 верасня 1996 года. Радыё СВАБОДА
    Паведамленне Віталя Цыгынкова з паседжання Вярхоўнага Савета 13-га склікання:
    “Ад імя групы дэпутатаў выступіў лідэр Партыі камуністаў беларускае Сяргей Калякін. Прэзідэнцскі праект Канстытуцыі Калякін назваў БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ які ставіць апошнюю кропку ў ЛІКВІДАЦЫІ савецкай улады на Беларусі”.

    І ніхто з незалежных журналістаў ці, так называемых, правых палітыкаў не пацікавіўся а чаму гэта лідэр камуністаў называе прэзідэнцскі праект Канстытуцыі БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ.

    Апрель 2000 года «ТОВАРИЩ» газета коммунистов калякинцев.
    ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
    Как уже сообщалась, исполнительная власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ликвидацию колхозов и совхозов.
    …По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в защиту колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об отмене этого антинародного положения Гражданского кодекс.
    Эта подлая акция готовилась исподволь и с исключительный цинизмом и неуважением к белорусскому народу. Так, одним из вопросов референдума 1996 года был вопрос о возможности свободной продажи земли. Этот риторический вопрос был внесен в референдум только с одной целью: отвлечь внимание людей от того, что лукашенковская конституция фактически лишила колхозы и колхозников своей земли и имущества. Теперь же пришло время реализовать полученное мошенническим путем «право» на дележку добычи – земли и имущества колхозов. Причем все это будет проходить под аплодисменты ПРАВЫХ и при благосклонном одобрении Запада. Ещё более ТРАГИЧНЫ последствия уничтожения колхозов и совхозов насильственное устранение сельчан из общественного производства и привязывание их к натуральному хозяйству ВЫВОДИТ из активной политической деятельности примерно 3 миллиона граждан-сельчан. Таким образом, наша задача – задача коммунистов, состоит в том, чтобы вся страна знала, что происходит сегодня в сельском хозяйстве, какое реформирование предлагается и как оно будет проводиться. Мы предлагаем гражданам республики поддержать наш протест против насильственной ликвидации коллективных хозяйств и выступить за отмену антинародных положений нового Гражданского кодекса Республики Беларусь».
    Калі ласка, запытайцеся ў лідэра левай партыі “Справядлівы свет” як гэта привязывание их к натуральному хозяйству ВЫВОДИТ из активной политической деятельности примерно 3 миллиона граждан-сельчан?
    И назовите, пожалуйста, ПРАВЫХ имею ввиду правые партии которые аплодировали когда власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ликвидацию колхозов и совхозов.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика