Танцавальны праект Таццяны Гарошка Take Тhe Сookies прэзентаваў кліп на песню “I‘m on my way“ з дэбютнага ЕР “Like Never Before”, які выйшаў на расійскім лэйбле Big House Beats Records у студзені 2015-га года. Па словах спявачкі, яе мэтай было зняць лёгкі і прыгожы ролік, які б спалучаўся з музыкай. У відэа зняліся сябры Тані:
“Гэтыя здымкі сталі вельмі цікавым эксперыментам, ад якога я атрымала велізарны зарад пазітыву і задавальнення. Мне здаецца, самае галоўнае ў гэтым кліпе – гэта рэальныя людзі, а не прафесійныя акцёры. Мне хацелася сабраць прыгожых і пазітыўных сяброў і паказаць іх з таго самага пазітыўнага боку. Мне здаецца, што задуманае атрымалася. Перад імі была пастаўлена задача проста танчыць пад маю песню. Увогуле, было вельмі цікава, таму што гэта мой першы вопыт у прадзюсаванні і рэжысуры кліпа”.
Кліп атрымаў пазітыўны водгук у Фінляндыі, дзе ролік удзельнічаў у прома фестываля Funky Elephant (Хельсінкі), а праект Take Тhe Сookies выступіў на закрыцці першага фестывальнага дня 8 красавіка.
29 красавіка пабачыць свет чарговы рэліз ад Take Тhe Сookies “Stop Me Now”. ЕР будзе складацца з 5 кампазіцый і будзе дасяжны на iTunes і Soundcloud.