Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на паэтычны вечар “Класіка беларускай літаратуры на мовах сусвету”, якая адбудзецца 27 мая а 16-й гадзіне.
Вечарына прымеркавана да 120-й гадавіны выхаду ў свет першай публікацыі (“Минский листок», 1889) сатырычна-гумарыстычнага твора «Тарас на Парнасе».
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання
“Класіка:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта.
Кастусь Вераніцын. Тарас на Парнасе”.
Творы падаюцца як на беларускай мове, так і ў перакладах на еўрапейскія мовы. Укладальнікам выдання з’яўляецца вядомы даследчык Язэп Янушкевіч.
На вечарыну завітае сам “Тарас” – акцёр Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, выканаўца галоўнай ролі ў аднаіменным спектаклі па п’есе Сяргея Кавалёва – Андрэй Кізіна.
Госці імпрэзы пачуюць урыўкі са славутай паэмы, найбольш верагодным аўтарам якой з’яўляецца Кастусь Вераніцын.
Па-украінску Тарас будзе размаўляць, дзякуючы паэту і перакладчыку Валерыю Стралко.
Класіка беларускай літаратуры прагучыць і на іншых мовах сусвету: балгарскай, нямецкай…
Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/