Публічныя лекцыі, арганізаваныя Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры пройдуць у горадзе Любань Мінскай вобласці 13 ліпеня.
Лекцыі будуць чытаць старшыня Таварыства Антон Астаповіч і дырэктарка Музея гісторыі і культуры габрэяў Беларусі Іна Герасімава.
Тэмы лекцыяў: “Праблемы аховы гістарычна-культурнай спадчыны Любаншчыны” (чытае Антон Астаповіч) і “Гісторыя і культура габрэяў Любаншчыны” (чытае Іна Герасімава).
Сустрэча мае адбыцца ў 11.00 у Любаньскім райвыканкаме па вуліцы Першамайская, 24 а. Уваход вольны.
Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”