200 экспанатаў з рэальных чалавечых целаў і органаў, апрацаваных шляхам палімернай пластынацыі і каля 30 мільёнаў наведвальнікаў за сем год існавання праекта – пачынаючы з 3 кастрычніка мінчукі пабачаць знакамітую анатамічную выставу «Таямніцы цела. Сусвет ўнутры» (ЗША) у «Мінск-Арэне» ў будынку веладрома.
Як адзначыла стваральніца праекта Хайдзі Пінчэл, «звонку мы белыя, чорныя, жоўтыя … – розныя, але ўнутры мы ўсе ружовага колеру. Не важна, якой вы нацыянальнасці – мы ўсе аднолькавыя ўнутры».
Зарына Кандрацьева