2 кастрычніка ў Палацы культуры чыгуначнікаў у рамках беларускай праграмы Міжнароднага тэатральнага форуму «Тэарт» Вячаслаў Іназемцаў і яго згуртаванае акцёрскае братэрства на час памянялася з гледачамі месцамі, каб расказаць беларусам пра іх саміх у народнай пластычнай драме ў адной дзеі пад назвай «Рамонт».
Спектакль «Рамонт» паўстаў у выніку серыі інтэрнацыянальных праектаў тэатра «ІнЖэст», якія ўключаюць майстар-класы з акцёрамі з Еўропы і фінальныя перфомансы пад агульнай назвай «X-Традыцыя». Тэатр, выкарыстоўваючы авангардныя сродкі, вяртаецца да традыцыйнай беларускай праблематыкі.
Аляксей Сталяроў