Тэатральны рух «Дзверы» абвяшчае аб прыёме заяў на IV тэатральны фестываль «Дзверы», які адбудзецца ў кастрычніку 2012 года.
Запрашаем да ўдзелу тэатральныя калектывы.
Галоўная ўмова: спектакль павінен быць на беларускай мове (нацыянальная прыналежнасць
аўтара п’есы ня мае значэння).
Заяўкі прымаюцца да 15 мая.
Дасылайце на электронную скрыню [email protected] звесткі аб назве тэатра, спектакля, яго жанры, працягласці, аўтары п’есы, рэжысёры (ў вольнай форме).
Таксама на паштовы адрас 220068 г.Мінск, вул. Кахоўская, д.28а, кв. 42 (каму: Галаку У.А. )
дасылайце відэазапіс спектакля ці рэпетыцыі.
Калі такой магчымасці няма, і вы — тэатр з Мінску, то мы гатовыя завітаць да вас на рэпетыцыю, каб усё ўбачыць на ўласныя вочы.