Сумесны канцэрт буларускіх гуртоў “Green Pepper” і “The Toobes” адбыўся 10 снежня ў сталічным клубе “Рэактар”. У межах канцэрта Green Pepper прэзентавалі свой дэбютны альбом пад назвай “Get On The Right Road”.
Музыкі з The Toobes, што адкрывалі канцэрт, выкладаліся з самага пачатку так, што ў бубнача зламалася палачка на першай жа песні. Кожная кампазіцыя ўспрымалася заляй “на ура”: народ пачынаў слэмаваць з першых жа нотаў.
Убачыўшы такую ініцыятыўнасць натоўпу Стас Ламакін, бубнач і вакаліст «Тубзаў», прапанаваў залі спяваць па чарзе, ды яго не надта падтрымалі.
The Toobes прэзентавалі публіцы свой новы кліп з назвай «30 тысяч кіламетраў», цяпер, па словах саміх музыкаў, назва ўжо не актуальная. Кліп складаецца з нарэзкі гастрольных відэа запісаў гурта, ён не мае сюжэтнай лініі, але ад гэтага яму не бракуе якасці. Музычны складнік відэа – песня «Follow me». Пасля прэзентацыі мызыкі адкаркавалі бутэльку шампанскага і пачаставалі сваіх фанатаў.
Да таго ж трыа парадавала кавэр-версіямі гітоў рок-н-рола, накшталт «Be Bop A Lula». Пад канец «рэтра-серыі» лідар гурта заклікаў усіх слухаць старую музыку – «бо ў яе ёсць душа».
The Toobes
Пасля заканчэння сваёй праграмы музыкі не сышлі адразу ж, а нават два разы выходзілі «на паклон».
The Toobes падзяліліся: «Нам вельмі прыемна, што сёння сабралося столькі людзей, мы нават не разлічвалі на такую колькасць. Такі фармат канцэрта робіць яго незвычайным, вылучае з шэрагу выступленняў».
Наступнымі на сцэну выйшлі другія хэдлайнэры вечара – гурт GreenPapper, маладыя музыкі, якія ўжо паспелі знайсці свайго слухача і месца на сцэне. Хлопцы прэзэнтавалі сваю доўгачаканую дэбютную кружэлку «Get On The Right Road», трэкі з якой ужо паспелі палюбіцца публіке. Студэнты мінскага музвучылішча імя Глінкі і пераўтварылі звычайны канцэрт у «Выбух Рэактара». Акрамя кампазіцыяў на ангельскай мове, музыкі прадставілі акустычную гішпанскамоўную песню.
Green Pepper
на першым фота – гурт GreenPepper