Пераможцы «Басовішча-2008» — гарадзенскі гурт Tlusta Lusta прэзэнтуюць «Blin piersy» — менавіта так завецца іх дэбютная праца. «На нашых канцэртах звычайна не чуваць словаў у песьнях, дык цяпер урэшце пачуеце пра што мы сьпяваем», — кажа лідэр каманды Кірыл Богуш. Гарадзенцы пісалі альбом на ўласныя грошы, хоць у якасьці прызу атрымалі 20 гадзінаў бясплатнага запісу на студыі ў Беластоку. «Але пасьля „Басовішча“ да нас ніхто наконт запісу не зьвярнуўся, таму мы паехалі ў Ваўкавыск і запісалі альбом там», — кажа Кірыл. Тэкст цалкам
Фота з сайта “Тузін Гітоў”