Упершыню ў гісторый беларускай музыкі гурт Re123+ правёў анлайн-трансляцыю запісу новага альбома. Студыйная сэсія experimental / drone / ambient праекту прайшла ноччу з 26 на 27 снежня ў адной са студый Санкт-Пецярбурга праз папулярны інтэрнэт-сэрвіс smotri.com. У перапынках запісу гітарных партый музыкі распавядалі пра канцэпцыю працы і адказвалі на пытанні гледачоў.
Неглядзячы на позні час трансляцыі – з 0:30 да 4 раніцы беларускага часу – слухачы гурта з розных гарадоў Беларусі (Мінска, Гомеля, Светлагорска), а таксама беларусы з краін Еўропы і выпадковыя наведнікі сэрвісу маглі ўбачыць працэс стварэння музычнага альбома на ўласеыя вочы, даведацца пра тое, што выкарыстоўваецца для запісу, прасякнуцца начной атмасферай і скласці сваё ўражанне аб тым, якім будзе новы альбом Re123+.
Пад час сэсіі музыкі вырашылі паэксперыментаваць у стылі funeral jazz і ўвасобілі канцэпцыю “начнога ансамблю”. Таксама музыкі абяцаюць, што акрамя асноўнага складу Re123+ (у які цяпер уваходзяць усе удзельнікі гурта Re1ikt) на альбоме можна будзе пачуць запрошаных беларускіх калегаў па сцэне, сярод якіх будзе вядомы вакаліст, аднак, яго імя – пакуль сакрэт.
Вось што кажуць удзельнікі Re123+ пра гэты досвед: “Літаральна за некалькі дзён да запісу мы вырашылі арганізаваць яго трансляцыю ў Інтэрнэце. Атрымалася цікава: змаглі пагутарыць са слухачамі, знаёмымі, музыкамі. На жаль, з тэхнічнага боку цяжка перадаць гук праз пастаянныя перагрузкі. Але ўсё роўна атрымалася якасная перадача. Прыемна, што да сканчэння трансляцыі (да 4-х гадзін па беларускім часе) у чаце заставаліся людзі і падтрымлівалі інтэрактыў. Думаецца, што будзем паўтараць такія мерапрыемствы”.
Музыкі Re123+ прапануюць паглядзець, як гэта было: