This movie requires Flash Player 9
28.02.2017 | Беларуская мова Грамадства

Трусаў пра СТБ 1100-2016: «Гэта праява «рускага свету» і Данкверта, трэба пісаць у пракуратуру»

Кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў параіў, што трэба рабіць, каб была адмененая пастанова СТБ 1100-2016 Дзяржстандарту, якая фактычна забараняе выкарыстанне толькі беларускай мовы на маркіроўцы прадукцыі.

«Першым чынам трэба звяртацца ў Генеральную пракуратуру, каб яна праверыла адпаведнасць дзеючаму заканадаўству. Па-другое, у Міністэрства юстыцыі, бо ўсе афіцыйныя дакументы павінны праходзіць праз гэтае ведамства. Трэба пытацца, наколькі адпавядае дзеючай Канстытуцыі, закону «Аб мовах», гэтае СТБ.

Міністэрства юстыцыі можа сваёй пастановай адмяніць гэты стандарт, такія выпадкі былі. Пастанавілі мы назваць вуліцу ў гонар Вайніловіча, Мінгарсавет прагаласаваў, а Мінюст адмяніў. І няма ў нас вуліцы Вайніловіча.

Яшчэ ёсць Канстытуцыйны суд, але туды хто можа звярнуцца? Напрыклад, дэпутат. І такія дэпутаты ў нас ёсць — Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Ім трэба было напісаць, што прадукцыя, якая ідзе на продаж у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза — павінна маркіравацца на рускай. Калі ж чалавек не будзе прадаваць ваду ў Казахстан ці Расію, то ён можа цалкам пісаць усё па-беларуску і пасылаць усіх на тры літары.

Гэта праява «рускага свету», яўна, што за іх спінай стаіць Масква і Данкверт.

Дзяржстандарт — гэта структура ўрада, таму ўрад будзе іх прыкрываць па поўнай праграме. Пісаць Кабякову — гэта ўсё адно, што пляваць супраць ветру.

Калі пісаць толькі па-беларуску сапраўды забараняюць, то гэта грубае парушэнне Канстытуцыі. Бо па Законе аб мовах ні я, ні вы можам ні слова не казаць па-руску».

Запісаў Зміцер Панкавец, Наша Ніва


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика