07.07.2016 | Літаратура

Цэлае возера Радасці! Выйшла новая кніга Віктара Марціновіча

Возера Радасці Віктар МарціновічКампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае пра пачатак продажу новай кнігі Віктара Марціновіча “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.

“Возера Радасці” – пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў.

Як паведамляе анатацыя, гэты раман — road movie, маршрут якога пралягае праз Мінск, Тарасава, Вільню і нават Месяц. Летапіс пакалення, што згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам.

Паспець першым прачытаць і скласці ўласнае меркаванне пра новы твор Віктара можна пачынаючы ад сёння! А наперадзе нас чакаюць цікавосткі ад аўтара і, канечне, прэзентацыя кнігі. На нашым сайце ўжо зараз можна прачытаць урывак з раману, а таксама гутарку з аўтарам.

Раман Віктара Марціновіча “Возера Радасці” можна знайсці ў наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);

“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);

“Веды” (вул. К.Маркса, 36);

“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);

“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19);

“Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14);

“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75);

“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by, imbryk.by, symbal.by (з дастаўкай па ўсім свеце)

(Пра новыя  пункты продажу кнігі  ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.)


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика