Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
29.04.2014 | Граблі гісторыі

Ці існавала ў нас абарона аўтарскага права ў XVI стагоддзі?

Tweet

У 1578 г. італьянец Аляксандр Гваньіні выдаў у Кракаве на лацінскай мове слынную “Хроніку еўрапейскай Сарматыі”, якая адразу ж стала сенсацыяй у Еўропе. Неўзабаве іншы храніст, Мацей Стрыйкоўскі, заявіў аб крадзяжы ў яго рукапісу і плагіяце з боку Гваньіні. Так на нашых землях з’явіўся першы прэцэдэнт абароны аўтарскіх правоў.

Хроніка Гваньіні адразу стала адным з найпапулярнейшых твораў пра далёкія краіны на ўсходзе кантынента. Знакамітая праца Сігізмунда Герберштэйна да таго часу шмат у чым перастала быць актуальнай. Чытач мог даведацца з працы італьянца пра дзяржаўны лад і гаспадарку, вайсковую справу і культурныя дасягненні, норавы і побыт народаў, якія насялялі т.зв. еўрапейскую Сарматыю — прастору Усходняй Еўропы ад Польшчы да Сібіры, ад Ноўгарада да Крымскага ханства. Гэта быў шырокі энцыклапедычны даведнік, з якога можна было даведацца пра ўсё на свеце. Асабліва цікавым выглядаў аповед Гваньіні пра падзеі Інфлянцкай вайны і жахі праўлення Івана Грознага ў Масковіі. “Хроніка” зрабіла належны ўнёсак у негатыўны вобраз “маскоўскага непрыяцеля”, які спрабаваў захапіць еўрапейскія землі.

Як жа так сталася, што італьянец спрычыніўся да расказвання пра землі на ўсходзе Еўропы? Аляксандр Гваньіні з Вероны разам з бацькам Амброзіем шукаў шчасця за межамі не вельмі ўтульнай радзімы. Прыкладна ў 1563—1564 гг. яны перабіраюцца ў Вялікае Княства Літоўскае і вярбуюцца на службу ў мясцовым найманым войску. Амброзій неўзабаве ўзначаліў роту драбаў (так тады называлася пяхота) у Віцебску. Аляксандр разам з ім знаходзіўся ў горадзе на ўсходзе Беларусі амаль 10 гадоў і быў непасрэдным відавочцам ваенных сутыкненняў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Без сумневу, менавіта ў гэты час у яго ўзнікла ідэя кнігі пра свет Усходняй Еўропы, малазнаёмы ў заходніх краінах.

Цалкам магчыма, што да гэтай задумы Гваньіні падштурхнула асабістае знаёмства з Мацеем Стрыйкоўскім, які на той час таксама праходзіў вайсковую службу ў Віцебску. Той здавён выказваў прагу да літаратурнай дзейнасці, маляваў мапы замкаў і баявых дзеянняў, рабіў занатоўкі і збіраў звесткі аб найбольш значных падзеях, пісаў вершаваныя паэмы… Як пазней сцвярджаў Стрыйкоўскі ў сваіх творах, Гваньіні ганебна скарыстаўся вынікамі яго працы, скраўшы рукапіс і ў перакладзеным на лаціну выглядзе выдаў яго ў польскім Кракаве. Справа набірала гучны абарот і толькі надавала папулярнасці твору Гваньіні — за наступныя 12 гадоў выйшла ажно шэсць выданняў ”Хронікі” на розных еўрапейскіх мовах! І сапраўды, паміж творамі абодвух храністаў шмат падабенства. Цяжка паверыць, каб схільны да гандлёвых спекуляцый і ваеннага авантурызму італьянец карпатліва рыхтаваў шматстаронкавую хроніку. Так ці інакш, ён апярэдзіў Стрыйкоўскага з выхадам на публіку, і той першы раунд інтэлектуальнага спаборніцтва прайграў. Аднак справа не скончылася толькі на абвінавачаннях.

Першы ў свеце закон аб аўтарскім праве быў прыняты ў Вялікабрытаніі ў красавіку 1710 г. У Рэчы Паспалітай да адмысловага заканадаўчага акта не дайшло, але захады па абароне аўтараў і іх твораў, як аказваецца, рабіліся ўжо ў другой палове XVI ст. У 1580 г. Мацей Стрыйкоўскі, баючыся паўтарэння гісторыі з Гваньіні, папрасіў караля Стэфана Баторыя выдаць прывілей на забеспячэнне яго выключных правоў на падрыхтаванае ім выданне хронікі, прысвечанай гісторыі Польшчы, Літвы і суседніх краін, а таксама яе распаўсюджванне. Кароль задаволіў просьбу, і наступныя 10 гадоў Стрыйкоўскі мог дакладна не хвалявацца за свой твор. Больш за тое, прызнаючы поўную рацыю Стрыйкоўскага, Баторый аддаў яму правы і на распаўсюджванне хронікі Гваньіні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Гэта быў першы гучны прэцэдэнт абароны аўтарскага і выдавецкага права на нашых землях.

Гваньіні, даведаўшыся аб гэтым, не скарыўся. Ён узяў чынны ўдзел у ваеннай выправе Стэфана Баторыя пад Вялікія Лукі і асабіста ў вайсковым лагеры ахвяраваў каралю экзэмпляр свайго твора. Той, разумеючы, якую моцную прапагандысцкую зброю трымае ў руках, ласкава прыняў падарунак. Аднак закон ёсць закон — польскае выданне “Хронікі” выйшла толькі ў 1611 г.

У 1582 г. у Караляўцы (сённяшнім Калінінградзе) нарэшце выйшла з друку доўга рыхтаваная “Хроніка польская, літоўская і жамойцкая” Мацея Стрыйкоўскага. Цікава, што ў самым пачатку загалоўка сваёй фундаментальнай працы ён напісаў: “Хроніка, якая перад гэтым ніколі не выходзіла ў свет”. Тым самым аўтар нібы хацеў засведчыць, што тое, што друкавалася раней у Гваньіні, ёсць плагіятам і не вартым даверу…

 

Андрэй Янушкевіч

Апошняе ў рубрыцы:

Viktar Šalkievič
Афіша

Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.

Знакаміты гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч святкуе 60-годдзе. З гэтай нагоды свет пабачыў падвоены альбом “Viktar Šalkievič”, які падсумоўвае чарговы этап...

YYD_3246
У краіне

Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне

10 лютага ў Маладзечне прайшоў крэатыўны форум, на якім жыхары горада, а таксама архітэктары, дызайнеры, мастакі з усёй Беларусі прапаноўвалі свае ідэі...

pk_minsk_23_02_big
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага...

dsc_0203_1-a0wtt
Мастацтва

Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»

У Нацыянальным мастацкім музеі новая выстава. У чатырох залах 26 музейных рэстаўратараў выставілі ўзоры сваёй працы рознай ступені гатоўнасці. Побач...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»
  • 17.02Чытка п’есы Тадэвуша Слабадзянека «Наш клас»
  • 17.02Markuts Band в TNT Rock Club
  • 18.02Открытие выставки живописи «Арт-Жодино».

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    • Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    • Бяспека камеры назірання

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM