Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
04.09.2018 | Беларуская мова Спорт

Ці размаўляюць футбалісты зборнай па-беларуску?

Tweet

3 верасня на пляцоўцы ля Нацыянальнага мастацкага музея прайшла прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі па футболе. Уся імпрэза адбывалася выключна па-беларуску. Форма таксама зробленая з нацыянальнымі матывамі.

«НН» спыталася гульцоў галоўнай каманды краіны, ці ўмеюць яны размаўляць па-беларуску і калі карысталіся нашай мовай.

Новая форма зборнай Беларусі па футболе. Фота Паўла Аксіновіча.

Іван Маеўскі («Астана», Казахстан)

«Так, я ўмею размаўляць па-беларуску. Але, на жаль, вельмі доўга не карыстаўся роднай мовай. Я некаторы час гуляў у Польшчы, таму ў маёй галаве шмат зблытана словаў. Я лічу, што мы павінны размаўляць па-беларуску. Тое, што прэзентацыя прайшла ў такім файным месцы — гэта добры знак. Калі вучыўся ў школе, то вельмі добра і размаўляў, і шмат чытаў па-беларуску. Помню з таго часу і Васіля Быкава, і Янку Купалу, і Якуба Коласа. Гэта тыя асобы, каго павінен ведаць кожны». (Адказваў па-беларуску).

Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў)

«У паўсядзённым жыцці размаўляю вельмі-вельмі рэдка, але магу. Калі замежнікі просяць нешта сказаць па-беларуску, то спакойна магу гэта зрабіць. Кола зносінаў у мяня рускамоўнае. Стаўленне да беларускай мовы выключна пазітыўна, гэта наша родная мова. Калі ты добра ведаеш беларускую мова, то яна надзвычай прыгожа гучыць. У мяне добрыя настаўнікі былі ў школе беларускай мовы». (Адказваў па-руску).

Станіслаў Драгун (БАТЭ, Барысаў)

«Троху размаўляю. Са школы яшчэ веды засталіся. У мяне выдатнае стаўленне да беларускай мовы. Гэта наша родная мова, трэба яе любіць, тым больш яна такая прыгожая». (Першая фраза па-беларуску, астатнія па-руску).

Павел Няхайчык («Дынама», Брэст)

«Калі навучаўся ў школе, то выдатна ведаў беларускую мову. Мог на ёй свабодна адказваць. Цяпер жыццё праходзіць на рускай мове. Каб сказаць нешта па-беларуску, то трэба ўспомніць словы, падумаць. Пасля школы чытаў Васіля Быкава. На жаль, шмат чаго забыўся і так лёгка, як раней, не магу на ёй размаўляць. Хаця нешта атрымліваецца (смяецца)». (Адказваў па-беларуску).

Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія)

«Так, я размаўляю па-беларуску. У школе добра вучыў мову. Помню Янку Купалу, Якуба Коласа. Гэта нашая краіна, нашая мова і яе павінен ведаць кожны». (Адказваў па-беларуску).

Антон Сарока («Локерэн», Бельгія)

«Размаўляю па-беларуску, але не вельмі добра». (Адказаў па-беларуску гэтую фразу і збег).

Юрый Кендыш («Шэрыф», Малдова)

«Я ўсё разумею, але сам не размаўляю. Я б мог паспрабаваць, але гэта будзе выглядаць недарэчна. Абсалютна нармальнае ў мяне стаўленне. Каму як зручней размаўляць. У мяне мама з бабуляй толькі па-беларуску размаўляюць. Я ўсё цудоўна разумею і стаўлюся да мовы толькі пазітыўна». (Адказваў па-руску).

Апытаў Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Стэфан Варшаўскі: прафесар матэматыкі з Ліды
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM