Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
24.07.2018 | Гісторыя

Ці змагацца за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі? Аргумэнты за і супраць

Tweet

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Сьвіслачы

Дзе павінны быць перапахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага? Ці варта дамагацца ад Літвы іх перадачы для пахаваньня ў Беларусі? На гэтыя пытаньні Свабоды адказалі дэпутат, гісторык, прадстаўнік мясцовай улады са Сьвіслачы, дзе пахаваны брат Кастуся Каліноўскага Віктар.

Раней у Літве афіцыйна паведамілі, што меркаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, а таксама Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 15 удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў, знойдзеныя ў 2017 годзе падчас работ на гары Гедыміна ў Вільні, урачыста перапахаваюць на старажытных могілках Роса альбо Бэрнардынскіх.

Раскопкі на Гедымінавай гары ў Вільні
Раскопкі на Гедымінавай гары ў Вільні

Паводле прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту Рымантаса Янкаўскаса, у Літве створаная дзяржаўная камісія ў справе перапахаваньня знойдзеных парэшткаў паўстанцаў, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар. На апошнім паседжаньні гэтай камісіі вырашана працягваць пошукі парэшткаў, якіх яшчэ не стае, і працу ў ідэнтыфікацыі.

Нядаўна ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя, што сярод паўстанцаў 1863 году, чые пахаваньні адшукалі ў Вільні, былі ідэнтыфікаваныя і парэшткі Кастуся Каліноўскага. Аднак канчатковага пацьверджаньня пакуль няма.

Паводле дыпляматаў, беларускі і літоўскі бакі абмяркоўваюць пытаньне пра магчымасьць доступу навукоўцаў да магілы старэйшага брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. Генэтычная экспэртыза можа даць адказ на пытаньне, ці належаць парэшткі, знойдзеныя ў Вільні на Гедымінавай гары, лідэру антырасейскага паўстаньня ў Беларусі і Літве 1863–1864 гадоў.

НАН Беларусі: «Пра перапахаваньне ў Беларусі размовы не было»

Раней намесьнік дырэктара па навуковай працы Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза сказаў Свабодзе, што перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі — пытаньне складанае.

«У якім месцы перазахоўваць на тэрыторыі Беларусі? Ніхто ня скажа. Я думаю, гэта пытаньне вельмі складанае. На яго адказаць адназначна немагчыма. Я размаўляў наконт гэтага з рознымі людзьмі, розныя думкі чуў. Але ў бальшыні калегаў і знаёмых пра перапахаваньне на тэрыторыі Беларусі размовы не было», — кажа намесьнік дырэктара па навуковай працы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Дэпутат: «Парэшткі Каліноўскага павінны быць перапахаваныя ў Беларусі»

Старшыня пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валеры Варанецкі мяркуе, што літоўскі бок відавочна не гатовы да такой пастаноўкі пытаньня — аб перапахаваньні парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Да таго ж пакуль навукоўцы ня ўпэўненыя, што гэта менавіта парэшткі Каліноўскага.

У беларускі парлямэнт па дапамогу ў справе ідэнтыфікацыі парэшткаў ніхто не зьвяртаўся. Аднак Валеры Варанецкі ўпэўнены, што парэшткі Кастуся Каліноўскага павінны быць перапахаваныя ў Беларусі.

Валер Варанецкі
Валер Варанецкі

«Паколькі Каліноўскі зьяўляецца сынам беларускай зямлі, то было б правільна перапахаваць яго на ягонай радзіме. Гэта важна, бо ён унёс свой уклад у энэргетыку нашай зямлі. Ён частка гэтай энэргіі».

Паводле Варанецкага, камісія ў міжнародных справах, якую ён узначальвае, можа зьвярнуцца да літоўскага боку ў справе ідэнтыфікацыі парэшткаў і перапахаваньня іх у Беларусі. Але «трэба мець пазыцыю дзяржавы» наконт гэтага, а такая пазыцыя яму невядомая.

Сьвіслацкі райвыканкам: інфармацыі няма, не камэнтуем

Намесьнік старшыні Сьвіслацкага райвыканкаму Юры Кулікоў сказаў карэспандэнту Свабоды, што ні пра перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага, ні пра доступ навукоўцаў да магілы Віктара Каліноўскага ў райвыканкаме ніякай інфармацыі няма. Ён адмовіўся камэнтаваць сытуацыю.

Намесьнік старшыні Сьвіслацкага райвыканкаму Юры Кулікоў таксама сказаў карэспандэнту Свабоды, што рашэньне пра эксгумацыю парэшткаў Віктара Каліноўскага не прымалася і пытаньне не абмяркоўваецца:

«Па гэтым пытаньні трэба вывучаць прававую базу, наколькі гэта правамоцна. Мы ня можам самі па сабе пачаць гэтую эксгумацыю».

Тату з выявай Кастуся Каліноўскага
Тату з выявай Кастуся Каліноўскага

Гісторык: «Вяртаньне на радзіму было б сымбалічным»

Прафэсар Алесь Смалянчук упэўнены, што месца Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

«Гэта была яго ідэалягічная і рэальная радзіма. Але не ведаю, што ў сёньняшняй сытуацыі будзе з гэтай магілай. І здаецца, пачнуцца ня вельмі прыемныя палітычныя, каляпалітычныя гульні. Я пра гэта думаў у сувязі з чалавекам, пра якога я пішу. Я займаюся гісторыяй Рамана Скірмунта, ягонай біяграфіяй. Таксама магіла ў Парэччы ёсьць, меркаваная магіла, няма дакладнай, але яе можна ўстанавіць.Няма вялікай праблемы знайсьці, дзе пахаваны Раман Скірмунт. Некалькі разоў даходзіў да гэтай праблемы і думаў — навошта? А што будзе потым?

Алесь Смалянчук
Алесь Смалянчук

То бок у ідэале мы за тое, каб Каліноўскі быў пахаваны, безумоўна, у Беларусі. Такое вяртаньне на радзіму было б сымбалічным у нейкім сэнсе. Але тут могуць быць нейкія праблемы, зь якімі цяжка будзе справіцца грамадзкасьці. Напрыклад тое, дзе ён павінен быць пахаваны. Тут адразу пачнуцца спрэчкі.

Ён нацыянальны герой і павінен быць пахаваны ў сталіцы на нейкім высокім кургане. Гэта месца павінна быць сымбалічным у вялікай ступені. Думаю, калі ў склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаўнай улады, то гэта будзе нешта ў раёне Сьвіслачы, дзе-небудзь у лесе».

Астаповіч: «Трэба шукаць кансэнсус паміж беларусамі і літоўцамі»

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч кажа, а чаму Кастусь Каліноўскі павінен быць пахаваны менавіта ў Беларусі, чаму не ў Літве?

«Ён там быў страчаны, прысуд прыведзены ў выкананьне. На могілках Роса можна было б пахаваць. Ён нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Літвы. Давайце разглядаць Каліноўскага, кім ён быў сапраўды. Ён быў у першую чаргу літвінам, у другую —прыхільнікам Рэчы Паспалітай, дзе адроджанае Вялікае Княства Літоўскае павінна было быць. Ён не змагаўся за Беларусь, ён змагаўся за Вялікае Княства Літоўскае. І таму казаць, ці ён павінен быць абавязкова пахаваны ў Беларусі — гэта таксама трошкі неправамерна. Трэба шукаць кансэнсус паміж намі і літоўцамі».

Антон Астаповіч
Антон Астаповіч

Астаповіч мяркуе, што парэшткі Кастуся Каліноўскага могуць быць пахаваныя на радзіме.

«Мастаўляны — гэта Польшча. Ці то ў Мастаўлянах, ці то ў Якушоўцы, ці то ў Сьвіслачы, побач са сваім братам. Калі ў Літве, то могілкі Роса. Наогул я невялікі спэцыяліст па Каліноўскім. Калі б было вядома, дзе знаходзіцца фамільны склеп Каліноўскіх, калі такі наогул існуе, то было б лепей у сямейным склепе, на сямейных могілках пахаваць. Яшчэ з часоў Савецкага Саюзу ў мяне была такая думка. Чаму ўсіх выдатных дзеячаў Савецкага Саюзу цягнуць да Крамлёўскай сьцяны? Чаму не хаваць менавіта на радзіме? Гэта больш па-чалавечы, гэта больш натуральна».

Антон Астаповіч сказаў, што працэдура эксгумацыі і генэтычнай экспэртызы парэшткаў брата Кастуся Каліноўскага Віктара, пахаванага ў Сьвілачы, простая.

«Тым, што ў зямлі мае ўзрост больш за 120 гадоў, займаюцца толькі археолягі. Толькі з дазволу Нацыянальнай акадэміі навук павінен быць вызначаны спэцыяліст, на якога мусіць быць аформлены адкрыты ліст, дазвол НАН. Але гэта толькі спэцыяліст, кваліфікаваны археоляг, з дазволу Акадэміі навук. Гэта не абавязкова Інстытут гісторыі. Любы археоляг, які мае права на атрыманьне дазволу на археалягічныя раскопкі. Прынамсі, эксгумацыя павінна рабіцца пад яго кантролем.

Ля магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы
Ля магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы

Таксама абавязковы дазвол мясцовых уладаў, бо тут яшчэ дзейнічае закон аб пахаваньні і пахавальнай справе Рэспублікі Беларусь. Трэба прайсьці ўсю працэдуру. Але на гэту магілу не распаўсюджваюцца палажэньні Кодэксу аб культуры, а менавіта закону аб пахаваньні і пахавальнай справе. І калі пачнуць рабіць эксгумацыю, то гэта ўжо археалёгія, бо прайшло больш за 120 гадоў», — кажа Антон Астаповіч.

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Стэфан Варшаўскі: прафесар матэматыкі з Ліды
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM