Баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск” абвяшчае аб правядзенні конкурсу дзіцячага малюнка “Мой найлепшы сябар Цмок”
Умовы конкурсу:
1. Малюнкі выконваюцца на паперы фармату А4 (альбомны ліст) любымі сродкамі (алоўкі, фламастары, крэйды, фарбы і інш.).
2. На адваротным баку малюнка неабходна напісаць імя, прозвішча і ўзрост аўтара, а таксама дадзеныя бацькоў (імя і кантактны тэлефон).
3. Малюнкі можна адпраўляць па пошце з пазнакай “Конкурс малюнка “Мой найлепшы сябар Цмок” на адрас: “Баскетбольны клуб “Мінск-2006″, 220037, г. Мінск, вул. Уральская 3а”, а таксама пакінуць у адміністратара спарткомплексу па гэтым жа адрасе.
4. Малюнкі прымаюцца да 28 мая 2015 года.
Пасля заканчэння конкурсу журы абярэ трох пераможцаў і ўзнагародзіць іх памятнымі падарункамі. Чакаем вашых малюнкаў і зычым поспехаў усім канкурсантам!
Тэлефон для даведак: +375 44582 18 70.