Ружанскі палац Сапегаў. Дакладней тое, што засталося ад гэтага палацу. Знаходзячыся каля гэтых сценаў, перад маімі вачыма прабягалі 2 малюнка: прыгожыя жанчыны прыязджаюць на баль і, канешне ж, ранішні шпацыр па вялікім садзе перад палацам.
Замалёўка зімовай пляцоўкі музею народнай архітэктуры і побыту, што знаходзіцца каля вескі Строчыцы. Калі вам цікава, як жылі нашыя продкі, то абавязкова прыязджайце сюды. Пагуляйце пад нашым небам, пагуляйце па старажытным дварам ды паглядзіце на гэтыя хаты, млыны…