Беларускі тыдзень моды-2014, які сёлета прайшоў пад дэвізам “Я люблю Беларусь”, са дня ў дзень збіраў вакол бліскучых подыюмаў комплексу “Белэкспа” прафесіяналаў і аматараў fashion-індустрыі. Свае калекцыі паказалі больш як 30 вядомых беларускіх брэндаў, а таксама замежныя госці з Грузіі, Арменіі, Латвіі, Германіі, Эстоніі і ОАЭ. Тэмай конкурсу маладых дызайнераў New Names Belarus Fashion Week сёлета сталі беларускія нацыянальныя матывы, таму ў калекцыях пачаткоўцаў абыгрываліся этнічныя варыяцыі.
фота – Зарына Кандрацьева