Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
14.05.2018 | Грамадства

У 115 з 118 раёнаў Беларусі больш паміралі, чым нараджаліся. Натуральныя страты насельніцтва рэзка вырасьлі

Tweet

Паводле зьвестак абласных статыстычных упраўленьняў Беларусі, натуральны прырост насельніцтва, калі людзей больш нараджаецца, чым памірае, назіраўся ў І квартале 2018 году толькі ў 3 з 118 раёнаў, выявіў БелаПАН.

Толькі ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці, Жлобінскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці за І квартал бягучага году людзей больш нараджалася, чым памірала.

Тэмпы натуральных стратаў насельніцтва зноў вырасьлі: за цэлы 2017 год яны склалі 16 695 чалавек, за першую чвэрць 2018-га — ужо больш за палову ад таго, 8766 чалавек. За гісторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь не было ніводнага году, калі б назіраўся натуральны прырост насельніцтва: нават у гады, калі агульная колькасьць насельніцтва расла — гэта адбывалася за кошт іміграцыі.

З амаль усёй Беларусі назіраецца таксама міграцыйны адток насельніцтва — больш прыяжджаюць, чым зьяжджаюць, толькі ў Менск і частку Менскай вобласьці.

«У Беларусі каэфіцыент нараджальнасьці складае 1,6-1,7, а для павелічэньня насельніцтва неабходна, каб на адну жанчыну прыпадала больш за два дзіцяці, — тлумачыць БелаПАН акадэмічная дырэктарка дасьледчага цэнтру BEROC Кацярына Барнукова. — Пакуль не відаць перадумоваў, за кошт якіх гэты паказьнік мог бы так прыкметна вырасьці».

Паводле яе, эканамічныя мэтады накшталт падвышэньня дапамогі па доглядзе дзяцей не прыводзяць да значнага павелічэньня нараджальнасьці: на сяле выплаты на догляд дзяцей яшчэ могуць стаць альтэрнатывай нізкім заробкам, але на гарадзкіх жанчынаў яны наўрад ці будуць стымулам.

Экспэрты дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту тым часам мяркуюць, што палепшыць дэмаграфічную сытуацыю можна за кошт стварэньня добрай сеткі дашкольных установаў для дзяцей да трох гадоў, каб жанчыны маглі спалучаць ролю маці і прафэсійную дзейнасьць.

Радыё Свабода

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM