Вечарына “Творчаму роду няма пераводу” пройдзе 15 траўня ў бібліятэцы Цёткі. Сям’я як творчасць – найбольш цікавая праява жыцця. Творчасць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча:
Жонка Галіна Дубянецкая і муж Сяргей Сыс,
Муж Яраш Малішэўскі і жонка Аксана Спрынчан,
Жонка Людміла Рублеўская і муж Віктар Шніп,
Муж Максім Клімковіч і жонка Ірына Клімковіч,
Брат Вадзім Клімовіч і сястра Наталя Клімовіч,
Сёстры Яна Шэляговіч і Хрысьціна Шэляговіч,
Дзед і бацька Міхась Шавыркін,
дачка і маці Міраслава Навіш,
дачка і ўнучка Вальжына Прохарава.
У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены Масла – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны Пержуковых. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыццё якіх цесна звязанае з жыццём сям’і. У канцы вечарыны госці будуць адораныя каменчыкамі Удзячнасці.
Вядоўцы – жонка Яраша Малішэўскага і брат Наталі Клімовіч.
А 18 гадзіне на Талбухіна 12А вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера.
Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы.
Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі.