Вось што піша з гэтай нагоды Глеб Лабадзенка ў сваім блогу: “Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь. Год таму, прыехаўшы ў Варшаву на інтэрвію да князёўны Эльжбеты, я запрасіў іх у нашу (ці іх?..) краіну. І вось, нарэшце, гэты візыт адбыўся. Пані Эльжбеце 91 год, яна дачка князя Альбрэхта Радзівіла, апошняга ўладаря Нясвіжскага замка. Разам з ёй у Беларусь прыехалі яшчэ 9 чальцоў Сям’і. Гэта добрая традыцыя — кожны Радзівіл, незалежна ад лініі, павінен пабываць у Нясьвіжы. Праўда, зараз, калі замак актыўна руйнуе салігорскі будаўнічы трэст, гэта можа прынесці няшмат радасьці…”
Фотарэпартаж: labadzenka.by