This movie requires Flash Player 9
09.01.2017 | Адукацыя

У Беларусі змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі новаўвядзеннямі з’яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках сумоўя, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш за пяць гадоў.

Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Для тых, хто паступае ў скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў, прадугледжана два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Таксама ўдакладнены асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Наша Ніва

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика