26.12.2016 | Адукацыя

У Беларусі з’явілася першая дыстанцыйная платформа анлайн-курсаў

Такога тыпу платформы, як Prometheus, Акадэмія Arzamas і інш. добра вядомыя тым, хто цікавіцца анлайн-адукацыяй. Прыйшоў час і беларусам адкрыць больш шырокія магчымасці далучэння да ведаў, камунікацыі і мыслення. Напярэдадні Калядаў Лятучы ўніверсітэт прэзентаваў адноўленую дыстанцыйную платформу анлайн-курсаў і публічных лекцый.

omline_kursy

За больш як шэсць гадоў працы Лятучы ўніверсітэт атрымаў вялікі досвед нефармальнай адукацыі і стварыў багаты архіў лекцый і дыскусій, праведзеных беларускімі інтэлектуаламі, культурнымі і грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі і спецыялістамі. Прыйшоў час засвоіць новы фармат – фармат дыстанцыйнага навучання.

З дапамогай платформы стваральнікі Лятучага ўнівесітэта імкнуцца:

  • Даць доступ для большага кола зацікаўленых у сучаснай адукацыі, які не абмежаваны часам і адлегласцямі;
  • Прадставіць напрацоўкі беларускіх мысляроў і навукоўцаў у зручным і сучасным фармаце;
  • Стварыць віртуальную пляцоўку для змястоўнай камунікацыі тых, хто навучаецца і навучае;
  • Даць магчымасць іншым адукацыйным ініцыятывам і арганізацыям прапаноўваць свае курсы і публічныя лекцыі на агульнай пляцоўцы.

Што прапануе платформа?

  • Відэакурсы ад выбітных беларускіх інтэлектуалаў і навукоўцаў, дапоўненыя дадатковымі матэрыяламі для вывучэння. Тэматыка курсаў і лекцый самая шырокая, абмежаваная толькі глыбінёй тэмаў і актуальнасцю праблемаў, якія сёння ствараюць выклік для сучаснага грамадства і чалавека.
  • Відэазапісы публічных лекцый і выступаў па шырокаму колу тэмаў.
  • Магчымасць камунікацыі паміж слухачамі, а таксама з выкладчыкам.
  • Магчымасць раіць, каментаваць і ацэньваць курсы і лекцыі, ствараючы свой “рэйтынг папулярнасці”.

Асноўны накірунак развіцця – стварэнне адмысловых відэакурсаў для дыстанцыйнага навучання.

Першай ластаўкай з’яўляецца курс Уладзімера Мацкевіча “Пропедевтика системного подхода для гуманитариев”.

Але з цянам часу на платформе будуць прадстаўленыя некаторыя “архіўныя” курсы і публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта, якія ў розныя гады былі прачытаныя і зафіксаваныя на відэа.

Зараз на платформе Вы знойдзеце курсы Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, сумесны курс Вольгі Орышавай і Галіны Русецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы “Горад”.

Платформа – гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, спосабы і метады мыслення.

Слухайце, чытайце, ацэньвайце, абмяркоўвайце і дзяліцеся з іншымі!

Пакуль платформа працуе ў тэставым рэжыме, таму арганізатары адразу выбачаюцца за недарэчнасці і будуць удзячныя, калі вы дапаможаце у дапрацоўцы! Калі ласка, дасылайце вашы заўвагі і прапановы на адрас flyuniby@gmail.com.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика