10.01.2017 | Гісторыя

У Белавежскай пушчы на мяжы Польшчы і Беларусі знайшлі старажытныя збудаванні

На польскай частцы Белавежскай пушчы паблізу мяжы з Беларуссю навукоўцы знайшлі каменныя канструкцыі вышынёй у 20-30 сантыметраў, паведамляе сайт нацыянальнага парка.

geoforum.pl

Невядомыя антрапагенныя археалагічныя аб’екты былі выяўленыя ў выніку лазернага сканавання паверхні пушчы. Польскія навукоўцы знайшлі недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю лінейныя, у асноўным замкнёныя аб’екты розных памераў вышынёй 20—30 сантыметраў.

Частка скапленняў дадзеных аб’ектаў займаюць тэрыторыю ў дзясяткі кварталаў і размешчаныя ў асноўным на ўзвышаных месцах. На некаторых участках праведзеныя археалагічныя працы, што дазволіла выявіць каменныя канструкцыі шырынёй каля двух метраў. Як мяркуюць польскія даследчыкі, гэтыя рукатворныя канструкцыі, хутчэй за ўсё, з’яўляюцца рэшткамі межаў сельскагаспадарчых палёў.

«Не менш цікавы той факт, што дадзеныя канструкцыі ў некаторых месцах залягаюць пад археалагічнымі аб’ектамі (могільнікі, курганы і г. д.), датаванымі раннім Сярэднявеччам (V—XII стагоддзя н. э.), што кажа пра больш ранняе паходжанне», — паведамляецца на сайце нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

У бліжэйшай будучыні навукоўцы Польшчы паспрабуюць высветліць дакладную датыроўку гэтых аб’ектаў і іх функцыі, а таксама дэталёва вывучыць змесціва ўнутры лінейных канструкцый.

nn.by


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика