13.04.2017 | Літаратура

У часопісаў “Маладосць” і “Бярозка” зявіліся свае каналы на YouTube! (Відэа)

У часопісаў “Маладосць” і “Бярозка” запрацавалі відэа-каналы на YouTube. Першыя ролікі — агульнапрэзентацыйныя, але неўзабаве іх колькасць і разнастайнасць пачне прырастаць. Супрацоўнікі рэдакцыі плануюць фіксаваць ледзь не кожную творчую або дзелавую сустрэчу, а потым падаваць відэасправаздачу.

 Акрамя таго, каналы будуць папаўняцца відэа-замалёўкамі з інтэрв’ю, якія пішуцца ў нумар, навінамі з жыцця рэдакцыі, урыўкамі з пасяджэнняў/планёрак/круглых сталоў і абмеркаванняў . У відэафармаце будуць цяпер анансавацца і свежыя нумары выданняў.

Паводле рэдакцый часопісаў


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика