У горадзе Фолкстан, які размешчаны ў графстве Кент, з’явілася незвычайнае графіці, створанае на сцяне аднаго з дамоў у цэнтры горада. Мяркуючы па стылі і месцы з’яўлення, вулічная праца належыць легендарнаму Бэнксі.
Паводле ідэі працы, жанчына стаіць у галерэі або музеі, бо ў яе на галаве знаходзіцца аўдыягід. Замест твора мастацтва на пастаменце зацёрты фарбай кавалак сцяны.