Урачыстае адкрыццё выставы велікодных паштовак са збору гарадзенскага краязнаўцы Сяргея Лушчыка адбудзецца 8 красавіка а 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (па адрасе: Будзёнага 48а-44).
Можна будзе ўбачыць блізу сотні святочных паштовак на польскай, нямецкай, французскай, рускай мовах з Вільні, Коўна, Кракава, Львова ды іншых гарадоў. Усе паштоўкі датуюцца 20-30 гадамі мінулага стагоддзя.
Выстава прадоўжыцца да 21 красавіка. Уваход вольны.