Больш за 70 чалавек з розных куткоў Беларусі з’ехаліся ў мінулыя выходныя на Свіслаччыну, каб ушанаваць памяць братоў Каліноўскіх.
Пад пільным наглядам міліцыі да магілы Віктара Каліноўскага былі ўскладзеныя кветкі. Паводле сталай традыцыі кветкі былі ўскладзеныя таксама да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.
На алеі герояў, каля помніка Кастусю Каліноўскаму, выступілі вядомыя беларуская палітыкі.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці з розных куткоў Беларусі — Гродна, Мінска, Брэста, Ваўкавыска, Мастоў, Кобрына. Пасля госці скіраваліся на месца былога маёнтка Каліноўскіх — у вёску Якушоўку, дзе захаваліся рэшткі сядзібы Каліноўскіх і дзе больш за 10 гадоў таму быў усталяваны крыж у памяць паўстання Каліноўскага.
Скончылася мерапрыемства ў Белавежскай пушчы, дзе ўдзельнікаў чакаў невялічкі канцэрт і імправізаваная выстава мясцовых мастакоў.
Андрэй Мялешка, здымкі Гражыны Шалкевіч