Галоўнай мэтай праекта «Snickers Wi-Fi» стала прадастаўленне бясплатнага доступу да сеткі Інтэрнэт з дапамогай Wi-Fi у аўтобусах гарадскіх маршрутаў Мінска і астатніх абласных цэнтрах Беларусі. Праект стартаваў у Гародні, дзе былі заўважаныя першыя два такіх аўтобуса. Сёння з бясплатным Wi-Fi у Мінску курсуюць 10 маршрутак, а ў кожным з абласных цэнтраў – па 2 пасажырскіх аўтобуса. Мабільны аператар life :) выступіў тэхнічным партнёрам праекта.
Пазнаць транспарт з Wi-Fi лёгка – пазнака пра гэта будзе проста на кузаве. У салоне ёсць інфармацыя з правіламі аўтарызацыі для карыстання інтэрнэт-паслугамі. Працягласць адной сесіі – 60 хвілін. Калі трэба болей, аўтарызацыю трэба прайсці яшчэ раз.
Праект будзе доўжыцца да канца 2015 года. У бліжэйшы час Wi-Fi з бясплатным Інтэрнэт-доступам з’явяцца яшчэ ў некалькіх аўтобусах абласных цэнтраў Беларусі. Такім чынам, агульная колькасць маршрутаў складзе 30.
«Бясплатны Wi-Fi – гэта ўжо далёка не раскоша, гэта неабходнасць сучаснага грамадства. У паездках людзі праводзяць досыць доўгі час, таму магчымасць падлучэння да бясплатнага Wi-Fi у аўтобусах – гэта частка якаснага сэрвісу транспартных паслуг. Мы рады быць партнёрам такога праекту, таму што камфорт і зручнасць для людзей пры аказанні любых паслуг – у прыярытэце ў кампаніі », – кажа намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу Дзіна Цыбульская.