У Латгаліі (Латвія) пачаліся здымкі другога гульнёвага фільма ўкраінскага дакументаліста Сяргея Лазніцы. Прэм’ера карціны «У тумане» чакаецца вясной 2012 года.
Дзеянне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі.
Два партызана (іх ролі выконваюць Сяргей Колесаў і Ўлад Абашын) прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб здзейсніць расправу. У надзеі даказаць сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.
«Фільм будзе зроблены ў скупой, стрыманай манеры. Эмоцыя, нават калі яна і прысутнічае ў некаторых эпізодах, у сваіх праявах, у акцёрскай гульні, будзе стрыманай. Фільм – як нацягнуты нерв. Адзіную магчымасць разрыву гэтай скупой тканіны карціны я дазволю сабе ў канцы фільма,» – распавядае Сяргей Лазніца.
Карціна здымаецца сумесна MA.JA.DE Fiction (Германія), кінакампаніяй «Джы Пі» (Расія), Rija Films (Латвія) і Lemming Film (Нідэрланды), пры ўдзеле тэлеканала ZDF / ARTE, фонду EURIMAGES і студыі «Беларусьфільм».