03.03.2017 | Адукацыя Кіно

У Мінску пачне працу КінаСтартап-школа

5 сакавіка ў Мінску пачне працу КінаСтартап-школа для тых, хто хоча ператварыць свае аўдыявізуальныя праекты ў паспяховы бізнес.

КінаСтартап-школа

На кожным занятку спецыялісты будуць дзяліцца з удзельнікамі сваім досведам і ведамі ў самых сучасных кірунках мультымедыйнай прасторы. Удзельнікі даведаюцца, як увасобіць свае ідэі ў жыццё, а хобі — у працу, якая будзе прыносіць не толькі маральнае задавальненне, але і рэальныя грошы.

КінаСтартап-школа будзе карысная тым, хто хоча даведацца ўсе сакрэты найбольш папулярных кірункаў у сферы медыя, такіх як youtube і блогінг. Тут вам дапамогуць зразумець, як будуецца бізнес у аўдыявізуальным асяроддзі і якія праекты стануць запатрабаванымі хуткім часам. Магчыма, менавіта ваша ідэя стане самай паспяховай, трэба толькі зрабіць першыя крокі да яе рэалізацыі.

Найбліжэйшыя імпрэзы КінаСтартап-школы:

5 сакавіка. «Відэапрадукт: ад ідэі да ўвасаблення». Спікер — Андрэй Палупанаў, заснавальнік Кінашколы-студыі.
«Як зарабіць на відэа ў інтэрнэце»

19 сакавіка. «Фандрайзінг: праца, гульня ці мастацтва?», Леанід Калітэня (прадзюсар, дырэктар АТ «Цэнтр сацыяльных інавацый»).
«Краўдфандынг, ці Як прадаць кіно», Эдуард Бабарыка (дырэктар па развіцці краўдфандынгавай платформы Ulej.by).

Найлепшыя беларускія спецыялісты раскажуць усё, што сёння трэба ведаць пра фандрайзінг (фонды) і краўдфандынг. Калі вы даўно прыдумалі праект, які патрабуе істотных фінансавых укладанняў, гэтая сустрэча для вас. Леанід Калітэня  і Эдуард Бабарыка патлумачаць, дзе шукаць фінансаванне і як правільна прадставіць ваш праект патэнцыйным фундатарам.

2 красавіка. «Віртуальная рэальнасць», Мітрый Соркін.

«Індустрыя камп’ютарных гульняў», Раман Сердзюкоў (кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі «Мелсофт», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт).

Мітрый Соркін пазнаёміць удзельнікаў з самым модным кірункам у аўдыявізуальным асяроддзі — віртуальнай рэальнасцю (VR). На думку многіх экспертаў, менавіта гэты кірунак будзе вызначаць мультымедыйную будучыню. Раман Сердзюкоў раскажа пра сучасныя трэнды ў індустрыі камп’ютарных гульняў і арганізацыі бізнесу распрацоўкі гульняў.

КінаСтартап-школа — гэта некамерцыйны праект, таму ўдзельнікі сплачваюць арганізацыйны ўнёсак — 3 рублі. Гэта магчыма дзякуючы падтрымцы донараў, фундатараў і ўласнаму ўнёску арганізатараў.
Усе заняткі КінаСтартап-школы праводзяцца Кінавучэльняй А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім з’яднаннем «Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ) у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», што рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Запісацца на заняткі можна на сайце КінаСтартап-школы ўжо зараз!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика