На цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў суботу, 21 красавіка, былі названыя пераможцы IV Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы квадрат». Мультыплікацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” атрымаў “золата” ў катэгорыі “Сацыяльнае відэа” і “бронзу” – у катэгорыі “Інтэрнэт-відэа”. Таксама нашая PR-кампанія “Шалёныя беларусы” трапіла ў шорт-ліст конкурсу PR-праектаў.