Памятаеце, як зьбiраецца кубiк? Цудоўна! Нiколi не зьбiралi, але хацелi б паспрабаваць? Самы час! Таму што хваля Speedcubing-руху дакацiлася i да Беларусi.
Спiдкубiнг (speed — хуткасць; cube — кубiк) — спаборнiцтвы на лепшы час зборкi кубiка Рубiка, якiя афiцыйна ўжо не першы год праводзяцца ў Эўропе i ЗША. Беларускi турнiр пройдзе 1 сакавiка ў Менску.
Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў вядзецца на сайце rubiks.by да 27 лютага. Паўдзельнiчаць можа кожны, хто здолее сабраць кубiк цалкам. Пераможца атрымае магчымасьць i ўсебаковую падтрымку для ўдзелу ў мiжнародных спаборнiцтвах «Moscow Open-2009».
Нагадаем, што легендарны кубік быў вынайдзены Эрно Рубікам у 1974 годзе. Інтэлектуальная цацка дасягнула рэкордных продажаў — 350 мільёнаў.